Крыстоф Галцье затрыманы па справе аб расавай дыскрымінацыі.

Галоўнага трэнера «ПСЖ» Крыстофа Галцье змясцілі пад варту ў Ніцы разам са сваім сынам. Прычына — справа аб расавай дыскрымінацыі, пра якую стала вядома некалькі месяцаў таму пасля ўцечкі з пошты Жульена Фурнье, экс-дырэктара футбольнага клуба «Ніца». Галцье трэніраваў гэты клуб у 2021-2022 гадах.
У лістах Фурнье казаў пра размовы з Галцье, у якіх той скардзіўся на колькасць «чорных і мусульман» у камандзе, як паведамляе тэлеграм-канал «Осторожно. Новости».
Сёння трэнер і яго сын (таксама экс-супрацоўнік клуба) былі выкліканыя ў Ніцу і былі змешчаныя пад варту на час дачы паказанняў.
Пасля гэтага Галцье могуць альбо адпусціць, альбо адправіць у суд. 56-гадовы трэнер можа быць прыцягнуты да адказнасці за акты «дыскрымінацыі па прыкмеце расы або рэлігіі».
Згодна з артыкулам 225-1 Крымінальнага кодэкса Францыі па ёй пагражае да 3 гадоў турмы і штраф у памеры 45 000 еўра.
-
Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА
-
Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія
-
На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары