Грамадства77

Кірылу Клімава асудзілі на чатыры гады за шэсць данатаў па дзесяць даляраў

У Мінскім гарадскім судзе 26 чэрвеня вынеслі прысуд мінчуку Кірылу Клімаву, якога судзілі паводле арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Любоў Сімахіна прызначыла Кірылу чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведаміла «Вясна».

Кірылу Клімаву 38 гадоў. Ён шмат гадоў працаваў у Акадэміі навук, а пасля ў прыватных фірмах.

Мужчыну затрымалі 23 лютага 2023 года раніцай, калі ён ішоў на працу. У яго дома правялі вобшук.

Спачатку Кірылу арыштавалі на 15 сутак, пасля чаго не выпусцілі. Яго абвінавацілі ў тым, што мужчына з чэрвеня 2020-га па май 2021 года праз плацежную сістэму Facebook fundraising ахвяраваў грошы ў ініцыятывы By_help, BYSOL, «Сумленныя людзі». На пасяджэнні Кірылу прад’явілі шэсць данатаў па дзесяць даляраў кожны.

Кірыла не прызнаў віну. Ён не адмаўляў пералічэння сродкаў, але патлумачыў, што ахвяраваў іх на дапамогу рэпрэсаваным.

Каментары7

  • хтосьці
    29.06.2023
    Ніякі гэта не суддзя, юрыст бы ведаў пра немагчымасць зваротнай сілы прызнання фондаў "экстрэмістамі". У азначаны перыяд нават лукашысты не вызначалі іх забароненымі.
    Мразота здзекуецца нават над уласнымі недазаконамі, спрабуючы знішчыць людскую салідарнасць. У бан-ліст такіх, каб нават лыча ў нармальных краінах не паказвалі
  • mikola
    29.06.2023
    Idyioty....ih samyh treba sudzic !
  • Лара
    29.06.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»2

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць