Ва Украіну паставілі зенітна-ракетны комплекс сярэдняй далёкасці SAMP/T — Le Monde
ЗРК сярэдняй далёкасці SAMP/T франка-італьянскай вытворчасці дастаўлены ва Украіну, ён ужо «абараняе ключавыя аб'екты і жыцці».

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас выступлення ў Парыжы, прысвечанага паветранай і супрацьпаветранай абароне Еўропы. Гэта адбылося праз чатыры месяцы пасля таго, як у пачатку лютага Парыж аб'явіў аб пастаўцы гэтага аналага сістэмы Patriot.
Як адзначае Le Monde, SAMP/T Mamba — першая еўрапейская супрацьракетная сістэма сярэдняй далёкасці. Мяркуецца, што яна дапаможа Украіне супрацьстаяць расійскім беспілотнікам, ракетам і самалётам. Кіеў ужо некалькі месяцаў заклікае да ўзмацнення сваёй супрацьпаветранай абароны, у прыватнасці, пасля хваль расійскіх удараў па крытычна важнай інфраструктуры з выкарыстаннем іранскіх беспілотнікаў восенню 2022 года.
Сістэма SAMP/T ужо была разгорнутая ў Румыніі для абароны стратэгічнага раёна порта Канстанца, размешчанага на Чорным моры.
Чытайце яшчэ:
Італія паставіць Украіне зенітны комплекс, здольны збіваць балістычныя ракеты. Расказваем пра яго
Украіна на мяжы з Беларуссю размясціла зенітна-ракетныя комплексы Avenger. Што за яны?
Прэм'ер-міністр Ізраіля ўпершыню дапусціў магчымасць паставак ва Украіну сістэмы «Жалезны купал»
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары