Грамадства77

Экс-палітвязень Кабанаў вызначыўся, з якім з «Байполаў» ён будзе працаваць

«Я застаўся з калектывам, з якім працаваў да гэтага».

Аляксандр Кабанаў. Скрыншот відэа

Экс-палітвязень Кабанаў працягне працу ў «Байполе» пасля рэарганізацыі аб'яднання. Кабанаў — прэс-сакратар аб'яднання.

Блогер паведаміў «Позірку», што будзе працаваць у камандзе Мацвея Купрэйчыка, Уладзіміра Жыгара і іншых супрацоўнікаў арганізацыі, якія маюць намер аддзяліцца ад фонду «Байпол», што ўзначальвае Аляксандр Азараў.

«Я застаўся з калектывам, з якім працаваў да гэтага, — сказаў Кабанаў. — У нас была размова з хлопцамі, яны сказалі: мы хочам, каб ты супрацоўнічаў з намі і надалей. Такую дзейнасць я лічу карыснай».

Экс-палітвязень адзначыў, што яго дзейнасць у арганізацыі застанецца ранейшай: «Удзельнічаць у расследаваннях — рабіць іх публічнымі, ствараць кантэнт і гэтак далей, займацца медыйкай, інфармацыйнай падтрымкай».

Сітуацыю, што ўзнікла ў «Байполе», Кабанаў назваў непрыемнай, паколькі яна «б'е і па арганізацыі, і па дэмсілах». «Але гэта не значыць, што трэба на ўсім паставіць крыж. Цяпер неабходна працай даказаць, што мы патрэбныя і мы важныя. Рэпутацыя ствараецца не заявамі», — падсумаваў экс-палітвязень.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў «Байполе» адбыўся скандал. Аляксандр Азараў апублікаваў відэа, у якім заявіў, што «Байпол» страціў доступ да сваіх медыярэсурсаў, усе паролі засталіся ў распараджэнні былога супрацоўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, які адмовіўся прайсці паліграф, за што і быў звольнены з арганізацыі.

Пазней у тэлеграм-канале «Байпола» з'явіўся запіс, у якім абвінавачанні прагучалі ў адрас самога Аляксандра Азарава. 

Поўную храналогію канфлікту ў «Байполе» вы можаце прачытаць тут.

Каментары7

  • Янка
    14.06.2023
    Не ведаю на конт уплыву сярод сілавікоў, але ў беларускай палітычнай медыяпрасторы спадар Кабанаў - вельмі аўтарытэтная фігура. Падаецца, што апрача спадароў Азарава і Лупаносава з імі амаль нікога не засталося. Сумняюся, што гэты раскол быў справакаваны гэбнёй, верагодна яны проста падхапілі тэму
  • Мойша
    14.06.2023
    г) Ціханоўская агент КДБ (С), калі вы паразважаеце без эмоцый то зразумееце, што яна насамрэч робіць карысныя для расеі крокі.
  • даведка
    14.06.2023
    После такого они могут переименовать себя в сообщество силовиков Беларуси и урок или сокращённо СБУ.

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады23

Беларусу на 100 гадоў забаранілі ўезд у Расію — за ўдзел у мінскіх маршах 2020 года16

Цясляр з прымежнага Дзівіна кідаў кліентаў на грошы, а калі запахла смажаным, з'ехаў у Расію. І згінуў на фронце1

Ігар Карней: Будзе каманда — зробяць усё, каб і з годам трымаць у закладніках хоць пяцігодку, хоць болей

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве7

ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць