Меркаванні11

«Як пісаў кардынал Рышэльё, цярпеннем можна ўсё пераадолець». Яшчэ трохі мудрасці ад Андрэя Скурко

«Я цешуся і ганаруся Андрэем, што ён там не чэзне, а працягвае працаваць інтэлектуальна. Год таму ў карцары распачаў кніжку пра машынкі. А цяпер піша такія рэзюмэ прачытанага, што не саступаюць яго ранейшым артыкулам», — напісала жонка палітзняволенага нашаніўца Андрэя Скурко ў фэйсбуку. І як доказ — чарговыя вытрымкі з лістоў мужа. 

Дачытаў біяграфію кардынала Рышэльё, ёсць пара сюжэтаў нават, звязаных з намі. Напрыклад, яго бацька хаваўся ў Рэчы Паспалітай ад крымінальнага пераследу на радзіме (кагосьці зарэзаў).

У Кракаве ён пазнаёміўся з Генрыхам Валуа, каралём-няўдаліцам. І той яго забраў з сабой, калі ўцякаў у Парыж.

Як Рышэльё ўмешваўся ў палітыку Рэчы Паспалітай і нават пачаў вайну з Расіяй

Сам кардынал Рышэльё інспіраваў, аказваецца, Смаленскую вайну 1632—1634 гадоў. Яму трэба было, каб шведскі кароль Густаў ІІ Адольф «пераключыўся» з войскам на змаганне з аўстрыйцамі і іспанцамі ў Нідэрландах (у рамках Трыццацігадовай вайны, якая тады ішла). А Густаў Адольф ваяваў з Жыгімонтам ІІІ у той час. І Рышэльё адправіў пасольства ў Варшаву, каб дамовіцца пра замірэнне паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай (ваявалі ж яны ў тым ліку і за шведскі трон, якога дамагаўся Жыгімонт ІІІ) — і тым самым «развязаць рукі» Густаву Адольфу.

Адначасова, каб зусім ужо надзейна забяспечыць Швецыі мір з гэтага боку, Рышэльё адправіў (пад выглядам гандлёвай місіі) пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча, каб угаварыць яго парушыць Дывулінскі мір 1618 года і напасці на Рэч Паспалітую…

Так што Смаленская вайна выглядае эпізодам Трыццацігадовай такім чынам. Цікава, што ў ёй каталіцкі кардынал Рышэльё стаяў на баку пратэстантаў. Дый французскім пратэстантам ён, разбурыўшы іх крэпасці (у прыватнасці, Ля-Рашэль, апісаную ў «Трох мушкецёрах» Дзюма), пакінуў свабоду веравызнання і не прыцясняў. Таксама ў яго часы ў Францыі не было інквізіцыі.

Іржаў як конь

Яшчэ ў Рышэльё былі свае дзіўноты псіхічнага характару. Ён, звычайна такі сабраны, рацыянальны, цвярозы, часам «бегаў па пакоі і ржаў як конь».

Жыў ён адзін і трымаў многа катоў, якіх вельмі любіў. Захаваліся іх мянушкі: Фенімор, Газета, Люцыфер, Пірам, Тысбэ, Суліз, Серпале, Рубіс, Лёдаіска. Апошнюю прывезлі кардыналу з Рэчы Паспалітай. Мянушка дзіўная. Можа, Людавіка? Хоць, відаць, паасцерагліся б называць котку іменем дзейнага караля Францыі:)

Складаныя пачуцці з каралём

З Людовікам ХІІІ у Рышэльё таксама былі дзіўныя адносіны: яны часам цярпець адзін аднаго не маглі, але ўсімі найбольшымі дасягненнямі былі абавязаныя сумеснай працы.

Людовік камплексаваў, што краінай кіруе кардынал, і час ад часу не пярэчыў змовам супраць Рышэльё. А той часам, хадзілі такія чуткі, падсылаў да караля каханак (і каханкаў), каб шпіёнілі за ім.

Яшчэ быў момант, калі ў часе вайны іспанцы ішлі на Парыж, і Рышэльё ўжо не ведаў, што рабіць, і склаў рукі. І тады кароль літаральна ўзняў і натхніў парыжанаў, і ворага ўдалося разбіць.

Яшчэ спадчынай палітыкі Рышэльё з’яўляецца Бельгія, якую стварылі як буферную тэрыторыю паміж Галандыяй і Францыяй.

Што да спадчыны як такой, то кардынал за жыццё назбіраў багацце, эквівалентнае 15 тонам золата.

І трохі мудрасці

…У нас усю ноч і з раніцы ішоў дождж. Абяцалі снег, але пакуль адчуванне скарэй летняе — надвор’е такое было ў мінулым чэрвені па адчуваннях. Колькі прайшло часу і колькі ўсяго здарылася:)

Як пісаў кардынал Рышэльё, цярпеннем можна ўсё пераадолець. Не сумуйце, калі ласка. Усё будзе добра-добра.

Чытайце таксама:

«Душа не старэе, а мы душамі адно аднаго бачым». Андрэй Скурко пра дзень нараджэння, адноснасць часу, «Песняроў», Вонегута і Маркеса

«Як раней не будзе. Будзе лепей». Прадаецца мерч з натхняльнымі цытатамі Андрэя Скурко

Андрэй Скурко сустракае юбілей за кратамі. Яго разважанні ў лістах дапамагаюць зразумець людзей і наш час

Андрэй Скурко: Мы зразумелі вартасць звычайных, здавалася б, рэчаў і з’яў

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • відьмаявідьма
    18.05.2023
    кот Люцыфер? у кардынала? і ён яго любіў...
    дивны дела твои, о господи

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

Чырванакніжны журавель гуляў у Мінску каля школы2

У Краматорску колькасць загінулых у выніку расійскага ўдару па аўтобусах вырасла да 332

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць