Грамадства55

Пытаюцца, чым займаўся ў 2020-м, і патрабуюць ведаць асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы. Што трэба, каб уладкавацца на працу ў дзяржустанову

Выглядае, што для працаўладкавання на дзяржаўныя прадпрыемствы галоўнае — не кваліфікацыя і адукацыя, а ўзровень лаяльнасці да рэжыму. Ідэалагічна вывераным мусіць быць нават спецыяліст па продажах.

Што трэба ведаць спецыялісту па продажах?

Сярод больш чым 15 тысяч вакансій на сайце praca.by ёсць вакансія ад дзяржаўнага прадпрыемства «Эксперыментальны завод». Установа шукае спецыяліста па продажы з акладам ад 2500 рублёў да выплаты падаткаў (2150 рублёў «на рукі»). 

Скрыншот з сайта praca.by

Ад кандыдата патрабуецца досвед працы ад двух гадоў і вышэйшая тэхнічная адукацыя. 

Наступным патрабаваннем ідзе веданне асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы. 

І толькі пасля гэтага — веданне заканадаўства, якое рэгулюе знешнеэканамічную дзейнасць.

Скрыншот з сайта praca.by

Пад выглядам зацікаўленай у працы асобы мы адгукнуліся на вакансію. На пытанне, што азначае гэтае патрабаванне, нам адказалі, што, напэўна, яго пакінулі ў спісе патрабаванняў фармальна. Спецыяліст адказала, што ў любым выпадку перад абмеркаваннем кандыдатуры трэба спачатку даслаць рэзюмэ на пошту.

Аднак, выглядае, што на справе лаяльнасць да рэжыму і адсутнасць судзімасцяў па палітычных артыкулах больш важная за прафесійную кваліфікацыю супрацоўніка.

«Што вы рабілі ў 2020 годзе?»

Мужчына, які апошнім часам шукае працу ў сталіцы, распавёў, што, хоць у аб'явах ідэалагічных патрабаванняў звычайна не пакідаюць, на справе ўсё выглядае інакш.

Гараджанін кажа, што на сумоўях пры працаўладкаванні ў дзяржаўныя ўстановы абавязкова пытаюцца, што ты рабіў у 2020 годзе, якое ў цябе стаўленне да ўлады, што думаеш пра бягучую сітуацыю.

Мужчына кажа, што пасля некалькіх такіх размоў з патэнцыйнымі працадаўцамі жаданне працаўладкавацца ў дзяржаўныя ўстановы знікла.

Раней «Наша Ніва» з розных крыніц атрымлівала інфармацыю пра тое, што ў дзяржаўным сектары працягваюць звальняць людзей, не прадаўжаюць кантракты з «палітычна ненадзейнымі грамадзянамі». А перад тым, як накіраваць некага на павышэнне, праводзяць паглыбленыя праверкі на лаяльнасць да рэжыму. Перашкодай для павышэння можа стаць нават подпіс за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў на выбарах 2020 года.

Чытайце таксама: 

Супрацоўнікаў дзяржустаноў прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка. Пры адмове пагражаюць звальненнем

Каментары5

  • SHOS
    18.05.2023
    Как рабы на галерах, а если откажутся - отключим газ (с)
  • Абу
    18.05.2023
    На Беларусьфільме здымуць патрыятычны фільм жахаў "Я ведаю, што вы рабілі ў 2020 годзе".
  • Кансультант па грыме Беларусьфільма (патолагаанатам)
    18.05.2023
    Абу, здымкі фільма жахаў ў поўным ходзе! Толькі гэта серыял. Сезоны 2020, 2021, 2022 знятыя. Цяпер пішуцца серыі сезону 2023. Цяперашняя серыя называецца "Васкавы лука вяртаецца"

Цяпер чытаюць

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта2

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ32

Кавярня запатрабавала 10 рублёў толькі за ўваход. Ці законна гэта?5

«У кожнай краіне першы дзень траціўся на пытанні з зарадкай». Беларус расказаў, як ён ездзіў на Tesla ў Турцыю1

Украінскія ВМС паказалі першы ў гісторыі бой марскіх безэкіпажных катараў ВІДЭА3

Былыя палітвязні Найдзёнаў і Каракін разам заспявалі песню ў Вільні. Гэта было кранальна ВІДЭА1

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта2

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць