Грамадства55

«Проста ўважліва слухайце кіраўніка дзяржавы». Качанава зноў сказала некалькі прыемных рэчаў пра Лукашэнку

«Мы павінны быць адзіныя, разумець сітуацыю, якая складваецца вакол нашай краіны, унутры яе, і прымаць абсалютна правільныя, выразна вывераныя рашэнні для таго, каб жыць у цудоўнай краіне», — сказала старшыня Савета Рэспублікі, выступаючы перад калектывам Следчага камітэта.

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

«Усебеларускі народны сход вызначыў стратэгію развіцця нашай краіны. І яна была дакладна вызначана. Вы ведаеце, што шосты УНС праходзіў у вельмі няпросты перыяд — у 2021 годзе, калі бліцкрыг 20-га года не адбыўся, калі краіну ўтрымалі, — дадала Наталля Качанава і падкрэсліла:

Утрымалі дзякуючы прэзідэнту, дзякуючы такім людзям, як вы, — сапраўдным патрыётам, якія ацанілі і разумелі, што ўсё гэта выбудавана дзеля таго, каб разбурыць, разваліць нашу краіну, а ў далейшым падступіцца да той глабальнай стратэгічнай задачы, якая была пастаўлена нашымі праціўнікамі. Называю іх так, проста адкрыта, таму што па-іншаму ўжо нельга».

«Калі я стала працаваць побач з прэзідэнтам, я выразна зразумела, што, выконваючы тыя задачы, якія ставіць кіраўнік дзяржавы, мы можам захаваць нашу краіну, захаваць яе свабоднай, незалежнай, міралюбнай. І я заўсёды кажу нашым калегам: не трэба чакаць ніякіх нарад, пасяджэнняў — проста ўважліва слухайце кіраўніка дзяржавы і вы будзеце ведаць, пераламляючы, што кажа Лукашэнка, на сябе, што трэба рабіць канкрэтна ў той ці іншай сітуацыі».

«Па сканчэнні трох гадоў мы дакладна разумеем, што ўсё было нацэлена на тое, каб падступіцца да Расіі, разваліць нас. Не атрымалася. Тут яны зламалі зубы. Прэзідэнт, выступаючы на шостым УНС, сказаў, што гэта падобна да таго першага УНС, які праходзіў пад ідэалагемай, што трэба было адвесці краіну ад прорвы. Адзінае адрозненне, што тады была безнадзёга поўная. Так і сказаў прэзідэнт — безнадзёга поўная».

«А цяпер выдатная краіна, выдатная, усё ёсць. А чаму адбыліся тыя падзеі? Ацэнку ім ужо далі. І калі хтосьці тады яшчэ ў чымсьці сумняваўся, цяпер па сканчэнні амаль трох гадоў мы дакладна разумеем, што ўсё было нацэлена на тое, каб проста падступіцца да Расіі, разваліць нас, зрабіць так, як ва Украіне, а можа, і горш. Не атрымалася. Тут яны зламалі зубы. Вы бачылі гэта», — упэўненая Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнулася да калектыву Следчага камітэта: «Вы тыя людзі, якія маюць непасрэднае дачыненне да бяспекі нашай краіны. Таму я шчыра хачу вам падзякаваць за вашу працу, пажадаць вам усяго самага добрага».

Яна папрасіла справядлівасці ў прыняцці рашэнняў. «Таму што гэта тое самае галоўнае, пра што кажа наш прэзідэнт, самае запатрабаванае для людзей — гэта справядлівасць. І падзеі, якія адбываюцца ў многіх краінах, менавіта таму адбываюцца, што гэта галоўнае патрабаванне чалавечае — справядлівасць — парушаецца», — падсумавала Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

«А я лічу, не рана». Качанава выказалася за патрыятычнае выхаванне дзяцей з 3-4 гадоў

Качанава прапанавала арганізоўваць прытулкі для дзяцей пры манастырах

Качанава хоча арганізаваць «улік сацыяльнай карыснасці грамадзян»

30% даручэнняў Лукашэнкі не выконваецца

Каментары5

  • Квач
    10.05.2023
    «Не атрымалася. Тут яны зламалі зубы. Вы бачылі гэта», — упэўненая Наталля Качанава.
    Што ў іх сёньня з зубамі? То Гайдукевіч, то гэтая?

    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/316349
  • даведка
    10.05.2023
    Вот же выйдет ситуёвина, если Лукашенко умрёт раньше, чем родится ВНС, а конституция уже вся перекроена.
  • Олег
    10.05.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду6

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа19

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным9

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду6

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць