Беларускі гурт Skynet, які калісьці граў з украінскім «Океан Ельзи», цяпер спявае пра «абаронцаў Данбаса»
Гурт Skynet на чале з Іванам Панамаровым удзельнічае у расійскім конкурсе патрыятычнай песні «Салдацкі канверт». Ён прэзентуе на ім песню «Прямо в рай», якая прысвечаная абаронцам Данбаса і акупантам Украіны, піша выданне «Штодзень».

У 2019 годзе гурт спяваў некаторыя песні па-беларуску, але ў пэўны час Іван Панамароў скандальна пазбавіўся старога складу гурта.
Цяпер ён цвёрда стаіць на «рускамірных» пазіцыях. У снежні 2022 года гурт размясціў песню «Прямо в рай» на ютубе, за гэты час яна набрала, як піша «Штодзень», ажно 74 прагляды.
У фінале конкурсу, які адбудзецца ў Стаўрапалі, ацэньваць удзельнікаў будзе, дарэчы, вядомы беларускі спявак Анатоль Ярмоленка, лідар гурта «Сябры».
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары