Свет22

The New York Times назвала імя чалавека, які выклаў сакрэтныя дакументы Пентагона, і даведалася новыя падрабязнасці 

Першакрыніцай уцечкі сакрэтных дакументаў Пентагона аказаўся закрыты анлайн-чат Thug Shaker Central. Яго мадэратарам быў пілот Нацгвардыі ВПС ЗША Джэк Тэйшэйра, піша The New York Times.

21-гадовы Тэйшэйра знаходзіўся на службе ў выведвальным крыле Нацыянальнай гвардыі ВПС штата Масачусетс. Ён мадэраваў чат Thug Shaker Central, у якім камунікавала ад 20 да 30 чалавек. У асноўным гэта былі падлеткі.

Журналісты пагаварылі з чатырма ўдзельнікамі чата. Адзін з якіх сказаў, што ведае чалавека, які зліў інфармацыю, як мінімум тры гады. Суразмоўцы выдання апісвалі яго як чалавека старэйшага, чым большасць чальцоў групы, і як «бясспрэчнага лідара». У размове з журналістамі яны называлі яго псеўданімам OG.

Адзін з суразмоўцаў адзначыў, што OG меў доступ да разведвальных дакументаў дзякуючы сваёй працы. Хоць яны не называлі яго па імені, лічбавы след вядзе менавіта да Тэйшэйра, сцвярджае выданне.

Адзін з падлеткаў, якія былі ў чаце, нібыта размясціў дакументы на агульнадаступным анлайн-форуме, пасля чаго дакументы падхапілі рускамоўныя тэлеграм-каналы.

Незразумела, ці мог малады нацгвардеец мець доступ да такога ўзроўню сакрэтнасці, аднак чыноўнікі ва ўрадзе ЗША, якія маюць допуск да сакрэтных даных, часта атрымліваюць такія дакументы па электроннай пошце, адзначыў адзін чыноўнік у размове з журналістамі. 

Маці лётчыка, з якой гаварылі журналісты, сказала, што нядаўна ён працаваў у начную змену на базе Кейп-Код. Паводле яе, апошнія некалькі дзён хлопец змяніў нумар тэлефона. З журналістамі ён гаварыць адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што яму патрэбны адвакат.

Два амерыканскія чыноўнікі ў размове з журналістамі пацвердзілі, што следчыя плануюць пагаварыць з Тэйшэйра пра ўцечку ўрадавых дакументаў у чат.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у чацвер заявіў, што яго турбуе сам факт уцечкі, але не важнасць агучаных дакументаў: «Наколькі я ведаю, там няма нічога, што мела б вялікія наступствы». Ён дадаў, што амерыканскія спецслужбы блізкія да таго, каб знайсці вінаватага.

Каментары2

  • Омг
    13.04.2023
    Надеюсь он займет вакантное место в Макдональдс
  • Жвір
    13.04.2023
    Цырк на дроце і з падлеткамі яшчэ.:)) Яшчэ раз, наноў: не дурыце галавы, не павялася Масква.

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі7

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю39

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»6

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі7

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць