Здарэнні33

У Іўі ад сонца загарэўся балкон

Гэтае здарэнне адбылося ў Іўі на вуліцы Маладзёжнай. Там загарэўся балкон у адной з кватэр.

Калі работнікі МНС прыбылі на месца, то балкон гарэў адкрытым полымем. Высветлілася, што ўнутры кватэры нікога не было, узгаранне выявілі суседзі і паведамілі пра здарэнне ў МНС.

Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаны балкон, закураныя столь, сцены, маёмасць у кватэры. Эвакуацыя жыхароў з пад'езда не спатрэбілася. Людзі не пацярпелі.

Хутчэй за ўсё прычынай пажару стаў слоік з вадой, які стаяў на балконе. Ён, спрацаваўшы ў якасці лінзы, праламаў сонечныя промні і сфакусаваў іх на паперы, якая пасля загарэлася.

Ратавальнікі заклікаюць не дапускаць падобных здарэнняў, не захоўваць шкляную тару і люстэркі паблізу вокнаў, не захламляць балконы старымі рэчамі. Асабліва актуальныя гэтыя рэкамендацыі ў цёплую пару года.

«Эфект лінзы» таксама асабліва небяспечны ў лясных масівах. Любы слоік, пластыкавая бутэлька з вадой і нават маленькі аскепак шкла, пакінутыя на сухой траве, з'яўляюцца эфектыўнымі лінзамі, здольнымі ў сонечны дзень прывесці да сур'ёзнага пажару.

Нярэдка вінаватымі падобных пажараў становяцца дзеці. Гуляючы без кантролю дарослых, юныя «эксперыментатары» могуць паспрабаваць узнавіць «эфект лінзы» ў рэальным жыцці. Таму важна расказаць ім пра небяспеку такіх эксперыментаў і не пакідаць дзяцей без нагляду нават на хвіліну.

Кобрынец скраў чужы аўтамабіль, з'ездзіў дахаты, а потым вярнуў машыну на месца

У Баранавічах двое маладзёнаў скралі 21 бляшанку кансерваў — і атрымалі крымінальную справу

Мінчук напаў на юнакоў з-за гучнай музыкі

Каментары3

  • Жвір
    12.04.2023
    Сонца ! Ужо паверыў. Лухта насамрэч. Цыгарку нехта шпурнуў зверху, можа з даху.
  • пісаюшчэму "мальчыку"
    13.04.2023
    вы не верыце спецыялістам? раз кажуць - «Эфект лінзы», значыць так і ёсць

    а наконт цыгарэткі - слушна. калі пакідаем кватэру без нагляду абавязкова закрываю раму і сваім кажу, каб закрывалі
  • Жвір
    13.04.2023
    Спецыялісты ніякай экспертызы не рабілі, тым больш не праводзілі адпаведны эксперымент. Усё на "выпуклы", а яшчэ дзеля страхоўкі, на мальбы гаспадароў. Бо, магчыма, што страхоўка не пакрывае шкоду пры пэўных акалічнасьцях здарэньня.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?14

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?14

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць