Стала вядома, калі пройдзе рэспубліканскі суботнік і на што пойдуць заробленыя на ім грошы
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка, згодна з пастановай прэмʼер-міністра Рамана Галоўчанкі.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, пойдуць на два кірункі.
Палова — Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці).
Другая палова — Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.
Пра гэты цэнтр на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці стала вядома год таму.
Тады начальнік аддзела ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Сяргей Корнеў на прэс-канферэнцыі «Стварэнне вайскова-патрыятычных клубаў як адна з паспяховых формаў работы з навучэнскай моладдзю» распавёў, што гэта невялікі маладзёжны патрыятычны цэнтр, у якім 46 чалавек.
«Мы плануем нарасціць гэту колькасць да 300—500 чалавек. Гэта будуць як хлопчыкі, так і дзяўчынкі з усіх рэгіёнаў Беларусі», — сказаў Корнеў.
Паводле яго слоў, Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі будзе сумесным праектам з расійскімі калегамі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
бедны Брэст ( бедны Кобрын ( бедная Белаусь (