Грамадства66

Рэдкая з'ява — на мяжы з Польшчай пачала збірацца чарга з аўтобусаў. Колькі часу займае праезд?

Велізарныя чэргі з грузавікоў і легкавых машын сталі для Беларусі нормай, чаго не скажаш пра чэргі з рэйсавых аўтобусаў. 

Чарга з аўтобусаў перад пунктам пропуску «Брэст». Фота: тэлеграм-канал «Варшаўка Граніца Брэст — Тарэспаль»

Цягам чацвярга, 6 красавіка, у пункце пропуску «Брэст — Тарэспаль» назіраюцца чэргі не толькі з легкавых аўто, але і з аўтобусаў. «Брэст» застаецца адзіным пунктам пропуску, і перад ім пачалі збірацца чэргі з рэйсавых аўтобусаў. 

Але і для гэтага пункта пропуску такая сітуацыя — даволі рэдкая з'ява. Польскі бок прыпыніў працу «Баброўнікаў» (з нашага боку «Бераставіца») з 12:00 10 лютага бягучага года, гэта быў адказ на антыпольскія крокі лукашэнкаўскага рэжыму, а першыя чэргі з аўтобусаў у Брэсце пачалі з'яўляцца толькі 26 сакавіка. Да гэтага часу непасрэдна перад заездам на тэрмінал, аўтобусы ў чарзе не збіраліся. 

Скрыншот з сайта gpk.gov.by

Людзі, якія апошнім часам парасякалі беларуска-польскую мяжу на аўтобусах і маршрутках у пункце «Брэст», кажуць, што на пераход мяжы на аўтобусе ідзе да 15—18 гадзін. Для параўнання, на праезд граніцы на легкавым аўто можа спатрэбіцца каля 30 гадзін.

Скрыншот з тэлеграм-канала «Варшаўка Граніца Брэст — Тарэспаль»

Каб паскорыць працэс, карыстальнікі адмысловых чатаў дзеляцца лайфхакамі. Яны раяць спрабаваць падсесці ў тыя аўтобусы, што стаяць непасрэдна перад шлагбаумам, бо ў вялікіх аўтобусах часцяком застаюцца вольныя месцы.

Сітуацыя з чэргамі на беларуска-польскай мяжы абвастрылася пасля закрыцця польскім бокам «Баброўнікаў» 10 лютага. Пазней, 23 сакавіка, польскі міністр унутраных спраў і адміністрацыі Мар'юш Камінскі заявіў, што пераход «Баброўнікі» адновіць працу на наступны дзень пасля таго, як палітвязень-паляк Андрэй Пачобут выйдзе на волю.

Чытайце таксама: 

З-за чэргаў на польскай мяжы ўладальнікі першачарговых пропускаў не могуць імі скарыстацца

На мяжы Беларусі і Расіі збіраюцца шматкіламетровыя чэргі з фур

Каментары6

  • Kub
    07.04.2023
    Здароў, позні садок! Пахадзілі за сашкам, па коле, 30 гадоў... і прыйшлі назад у пазвал саўка... Ура, накацім!
  • Satan
    07.04.2023
    5 часов сегодня стояли друзья на автобусе. Я их сперва напугал про 15 часов, но оказалось не всё так страшно) пойду в душ схожу, пожру и можно ехать встречать да бухать))
  • Satan
    07.04.2023
    Уточнение. 5ч это по лайту, потому что водилы хитрожопые были. Увидели, что в других автобусах водители спят и пообъезжали их 😅

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя25

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Усе навіны →
Усе навіны

«Заехаў у кватэру і адкрыў там бізнэс». Як пакараць шумнага суседа паводле закона?2

Археолагі раскапалі падземны ход у Заслаўскім замку

Сяляне на вазах. Як маладым амерыканцам паказваюць Беларусь24

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ8

УСУ нанеслі ракетны ўдар па Данецку2

Кіт Келаг заявіў, што мірныя перамовы тармозіць Расія3

На заўтра сіноптыкі папярэдзілі пра моцны вецер1

Трамп знайшоў купца для амерыканскіх актываў тыктока1

КДБ даказвае, што ўзлом іх сайта і публікацыя базы даносаў былі часткай іх жа спецаперацыі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя25

Лукашэнка загаварыў пра прарасійскасць Ціханоўскага, баючыся назваць яго імя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць