Вайна

Стала вядома пра таемныя перамовы паміж расіянамі і ўкраінцамі, якія спынілі штурм «Азоўсталі»

Паводле CNN, спыніць аблогу «Азоўсталі» ў Марыупалі расійскімі войскамі вясной 2022 года ўдалося ў выніку перамоў паміж украінскім і расійскім бакамі, піша «УП».

Перамовы каля аднаго з уваходаў у «Азоўсталь». Фота: Аляксандр Кавалёў

Перамовы пачаліся 25 мая 2022 года. З украінскага боку іх вёў народны дэпутат, член дэпутацкай групы «Давер» Аляксандр Кавалёў, у якога ёсць кантакты ў ФСБ. Па словах дэпутата, кіравала аперацыяй Галоўнае ўпраўленне разведкі і асабіста яго кіраўнік Кірыл Буданаў.

Ад Расіі перагаворамі кіравала двое генералаў-разведчыкаў — генерал-лейтэнант Уладзімір Аляксееў і генерал-маёр Аляксандр Зорын. Абодва нарадзіліся ва Украіне.

25 красавіка Кавалёў здзейсніў першую паездку ў Марыупаль. Там у яго была размова з былым агентам СБУ Валянцінам Крыжаноўскім, які ў 2014 годзе здрадзіў Украіне і перакінуўся ў ФСБ, і генерал-лейтэнантам арміі РФ Андрэем Сычовым, які кіраваў штурмам Марыупаля. Доказ гэтай размовы — фота ўнізе.

Злева направа: Кавалёў, Сычоў, Крыжаноўскі. Марыупаль, 27 красавiка 2022

Як сцвярджае нардэп, ён дапамог пераканаць «іншы бок, што выратаванне, у першую чаргу дзяцей, жанчын і параненых, будзе актам здаровага розуму, актам гуманізму».

CNN нагадала, што ў пачатку мая ААН і Чырвоны Крыж эвакуіравалі сотні грамадзянскіх асоб з «Азоўсталі» і іншых раёнаў Марыупаля. 7 мая віцэ-прэмʼер-міністр Ірына Верашчук заявіла, што «ўсе жанчыны, дзеці і старыя» былі бяспечна вывезены з металургічнага камбіната. Але вайскоўцы на заводзе засталіся, і расійскія абстрэлы пачаліся зноў.

9 мая Кавалёў вярнуўся ў Марыупаль на другі раўнд перагавораў, але гэтым разам не адзін, да яго далучыўся першы намеснік Буданава Дзмітрый Усаў. Цяпер яны размаўлялі ўжо непасрэдна з галоўнымі перамоўшчыкамі ад РФ Аляксеевым і Зорыным.

Па словах Кавалёва, Аляксееў увесь час рабіў перапынкі ў перамовах, каб патэлефанаваць у Маскву. У яго была прамая сотавая сувязь з Міністэрствам абароны РФ.

На 16 мая быў арганізаваны трэці візіт у Марыупаль, падчас якога адбылася сустрэча расійскіх генералаў з украінскімі афіцэрамі. Адзін з іх — кіраўнік батальёна «Азоў» падпалкоўнік Дзяніс Пракапенка.

«Гэта быў момант ісціны. Калі мы зрабілі ўсё, каб два бакі сышліся, паглядзелі адзін аднаму ў вочы, расійскі бок паабяцаў, што будзе цывілізаванае выйсце для нашых салдат», — распавёў Кавалёў.

Нардэп паведаміў, што ўмовы расіян былі простыя: украінскія вайскоўцы спыняюць баявыя дзеянні, здаюць завод і здаюцца ў палон. Затым — цывілізаваныя ўмовы ўтрымання ўкраінскіх ваеннапалонных і абмен.

Па словах Кавалёва, дамоўленасць аб бяспечным выхадзе ўкраінскіх байцоў была выканана дакладна. Пазней у той жа дзень найбольш цяжка параненых вынеслі з завода на насілках.

16 мая ўвечары Мінабароны Украіны абвясціла аб пачатку эвакуацыі ўкраінскіх вайскоўцаў з «Азоўсталі». На наступны дзень, 17 мая, бясконцы паток украінскіх салдат пачаў свой выхад у палон. Многія на мыліцах або насілках, некаторыя сурʼёзна пакалечаныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць