Мова33

Сто беларусаў агучылі кнігу пра дыскрымінацыю роднай мовы

У Дзень роднай мовы праекты audiobooks.by і «Кніжны Воз» прэзентуюць аўдыякнігу «Мова 404» пра моўную дыскрымінацыю беларусаў і беларусак. 127 сумных гісторый нашага часу сабрала аўтарка кнігі Аліна Нагорная, а агучылі простыя беларусы і беларускі.

Фота: праект «Мова 404»

Назвалі кнігу па аналогіі з паняццем «памылка 404». Яго можна пабачыць у інтэрнэце, калі сервер не можа знайсці запытаны вэб-сайт, і ў такім выпадку надпіс на старонцы кажа «Not Found» — «не знойдзена». Так, паводле стваральнікаў кнігі, адбываецца і з беларускай мовай: хаця яна і дзяржаўная, але знайсці прыклады яе выкарыстання ў Беларусі не так і проста.

Буктрэйлер да кнігі

Раней выйшла папяровая версія кнігі, але сярод гісторый, прадстаўленых цяпер, ёсць і тыя, што не былі ў яе ўключаныя. Іх агучылі 100 беларусаў, жыхары 15 краін ва ўзросце ад 17 да 60 гадоў, а таксама адна ўкраінка, усяго прэтэндэнтаў на ўдзел у агучцы было больш за 200. Кожны з удзельнікаў атрымаў адну ці дзве гісторыі і агучыў іх у сябе дома.

«Больш за сотню штодзённых перапісак, тысячы правак, дзясяткі гадзін працы гукарэжысёраў прынеслі фантастычны вынік. Няхай жа яна будзе нарэшце пачутая», — так кажуць пра свой праект стваральнікі «Мовы 404».

Складальніца кнігі Аліна Нагорная разам з мужам Ігарам Случакам заснавала ініцыятыву «Умовы для мовы». Раней Аліна выпусціла дапаможнік «Абаронім мову!» пра тое, як адстойваць моўныя правы. Яе сужэнец Ігар Случак, юрыст, выступіў рэдактарам «Мовы 404». Яны вядомыя тым, што шукалі спосабы прыцягнення да адказнасці за парушэнне моўных правоў у розных сферах — ад заканадаўства да спорту.

Паслухаць аўдыякнігу можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Не варта да смерці гуляць у моцнага чалавека». Крысціна Дробыш — пра агучку дзіцячых кніг, працу на ТБ і антыдэпрэсанты

Шэсць атмасферных беларускіх акаўнтаў у інстаграме

«Галоўны спажывец — наш сын». Шматдзетная сям’я заснавала ў Беластоку хатнюю дзіцячую бібліятэчку

Каментары3

  • Инесса
    22.02.2023
    Кто вам мешает ее использовать? Вот, например, на фестивале белорусской фантастики UNICON в разделе конкурса рассказа, есть и беларускамоўны кірунак. Однако, за все годы его существования, каждый год на него не более пары работ присылают, причем, чаще всего, это творчество гугл-переводчика. Что мешает кому-нибудь из вчерашних поборников мовы поучаствовать, и популяризировать ее использование?
  • Lavon
    24.02.2023
    Iniessa, pačni razmaŭlać pa-biełarusku, tady zrazumieješ, chto nam pieraškadžaje.
  • Максим Дизайнер
    02.03.2023
    Из них 90 общаются между собой на русском.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць26

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам14

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

У Гродне зносілі склад і абрынулі частку сцяны на праезную частку. Аскепкі пашкодзілі аўтамабіль

«Не зразумелі, што гэта бегае». На запраўцы знайшлі ката, які быў увесь у апёках і зялёнцы3

Расійскія беспілотнікі атакавалі гандлёвы цэнтр у Сумах

Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку»12

Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома?1

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць26

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць