Меркаванні11

Андрэй Стрыжак: Мэта пераследу за данаты — знішчэнне беларускай салідарнасці

У сувязі з распачатай рэжымам Лукашэнкі кампаніі пераследу айцішнікаў за данаты ў фонды салідарнасці кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак выклаў у фэйсбуку сваё бачанне сітуацыі. Ён акрэсліў зону бяспекі і зону рызыкі, параіў, што ў такім выпадку рабіць, расказаў, чаго дабіваецца рэжым і як сітуацыя ўплывае на працу яго каманды.

Андрэй Стрыжак усім тым, хто данаціў на BYSOL у 2020—2022 гадах, прапануе вызначыць, у якой зоне яны знаходзяцца: у зоне бяспекі ці ў зоне рызыкі. І для кожнага выпадку прапануе канкрэтныя крытэрыі.

У зоне бяспекі, паводле яго, знаходзяцца тыя, хто:

  • данаціў з карты замежнага банка (за выключэннем расійскіх);

  • данаціў праз сайт BYSOL з карты замежнага банка (за выключэннем расійскіх) ці праз Paypal.

Тым не менш, нават такім людзям, калі яны знаходзяцца за мяжой, Стрыжак усё адно не рэкамендуе наведваць найбліжэйшым часам Беларусь.

У той жа час у зоне рызыкі апынаюцца тыя, хто:

  • данаціў з карты беларускага банка праз Facebook. Праўда, у такім выпадку сілавікі бачаць толькі сам факт даната на нешта, у выпісцы з банка данат выглядае як Facebook London — Fundraising. Аднак гэта ратавала б толькі тады, каб усё рабілася ў адпаведнасці з законам і сілавікі вымушаныя былі б збіраць рэальныя доказы, а практыка сведчыць пра зусім іншае;

  • данаціў праз сайт BYSOL з карты беларускага банка да ўвядзення санкцый і блакавання такой магчымасці. У зоне рызыкі таксама плацяжы з картаў расійскіх банкаў.

Мэты распачатай цяпер рэжымам кампаніі, на думку Стрыжака, наступныя: 

  • пасеяць недавер да бяспекі публічных збораў;

  • стварыць ілюзію зліваў/узломаў/уласнай усёмагутнасці;

  • знішчыць нашу салідарнасць, якую ўлада ўспрымае як пагрозу.

Тым, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі, Стрыжак рэкамендуе пакінуць Беларусь. Кансультацыі, як гэта можна зрабіць, і магчымасць візавай падтрымкі ў выпадку пераследу даступныя праз гарачую лінію ў тэлеграме @help_bysol.

Што тычыцца захадаў, якія робяцца цяпер непасрэдна фондам, то, паводле Стрыжака, цяпер:

  • вядуцца перамовы аб выдаленні/утойванні старонак збору сродкаў, якія запускаліся фондам у 2020—2021 гадах, каб засцерагчы донараў праз Facebook. На гэты момант опцыя выдалення старонак збору сродкаў недаступная.
  • данаты трэба рабіць бяспечнымі спосабамі:

— з картаў замежных банкаў праз сайт BYSOL;

— праз Paypal (за выключэннем картаў беларускіх банкаў);

— з картаў замежных банкаў праз Facebook (з адключэннем опцыі адлюстравання даната на ўласнай старонцы).

Пры гэтым Андрэй Стрыжак запэўніў, што, нягледзячы на ўсе атакі і спробы знішчыць беларускую салідарнасць, ягоная каманда працягвае сваю працу і пастаянна ўдасканальваецца.

Кожны ўдар уладаў старанна аналізуецца, кожны інцыдэнт кладзецца ў аснову расследавання і па кожнай няштатнай сітуацыі праводзіцца праверка, недахопы і вузкія месцы сістэмы ліквідуюцца.

Чытайце таксама:

Крыніцы: Янчэўскі прыдумаў, каб праграмістаў за данаты 2020-га не садзілі, але здзіралі кампенсацыю ў дзесяціразовым памеры

Dev.by: У IT-кампаніі прыслалі спісы супрацоўнікаў, якія данацілі ў фонды

Каментары1

  • Грышка
    11.01.2023
    Дыктатура Лукашэнкі ня проста антыбеларуская — яна антычалавечая. Яна поўная нянавісьць. Яна толькі нішчыць і забівае.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць