Грамадства77

У Чырвоным касцёле, магчыма, у хуткім часе адновяцца службы. Але ёсць умовы

Фота Віктара Ведзеня

Улады змусілі каталіцкі Касцёл аплаціць велізарны рахунак КУП «Мінская спадчына» за «амартызацыю касцёла і падаткі на карыстанне зямлёй», паведамілі некалькі незалежных крыніц «Хрысціянскай візіі».

Квота сумы невядомая, але дакладна вядома, што ўлетку 2020 года каталіцкая супольнасць была вінная 156 тыс. рублёў і яшчэ 13 тысяч павінна была плаціць штомесяц.

Меркавана адной з дадатковых умоў мясцовых уладаў з’яўляецца змяшчэнне кс. Уладзіслава Завальнюка з пасады кіраўніка парафіі. Інфармацыя пра ход перамоў з прадстаўнікамі рэжыму трымаецца ў таямніцы, сцвярджае «Хрысціянская візія».

Нагадаем, што Чырвоны касцёл зачынілі для вернікаў і святароў пасля пажару 26 верасня. Праз нейкі час парафіянам выдзелілі памяшканне ў Кафедральным касцёле. У пачатку снежня стала вядома, што адміністратарам касцёла быў прызначаны Юрый Санько. 

Каментары7

  • Ёсік
    28.12.2022
    Колькі ж папы за свае цэрквы вінаватыя гэтай арганізацыі? Ці яны не падпарадкаваныя беларускім законам?
  • нескладовае
    28.12.2022
    Падавалася мне, што кіраўніцтва каталікоў у РБ больш сумленнае і меньш заплямленае, чым "праваслаўнае", але патроху прыходзіць разуменне, што гэта абое рабое. Пакуль лукашысцкаму алігарху ўзнагароды раздаюць, беларускіх парафіян у гэты час па турмах знішчаюць. Вось вам і царква.

    Таксама і зараз: абмяркоўваюць з бесамі здзелку аб гандлі сваімі служкамі і прыхаджанамі.

    Няўжо не зразумела, што бесы на гэтым не спыняцца? Кіньце вы гэта памяшканне лукашыстам, хай навязуць туды гародніны, як гэта рабілі саўкі. Хай іх чорт бярэ. Можа хутчэй гэта сістэма абрынецца, калі вы ёй людзей не будзеце скормліваць. Будынак жа вы здолееце аднавіць, а вось здрада сваім ксёндзам, ды веруючым у каталіцкую царкву людзям, так і застанецца здрадай.
  • AlesGut
    28.12.2022
    нескладовае, нашто падавацца калі ёсьць пэўныя агульна вядомыя ганебныя факты:
    - уручэньне даверчых грамат
    - удзел у лука сходзе, дзе нунцый сядзіць поруч з веняй

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА10

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць