Эканоміка33

Даляр і еўра працягваюць даражэць. Чаму так адбываецца і што будзе з курсам далей

Беларускі рубель працягвае абясцэньвацца ў адносінах да даляра ЗША і еўра, але адначасова ўмацоўваецца да расійскага рубля. Чаму так адбываецца і чаго варта чакаць ад курсаў найбліжэйшым часам?

Як змяніўся курс за два тыдні?

На пятніцу, 23 снежня, Нацыянальны банк вызначыў курс 2,7370 рубля за 1 даляр ЗША. Два тыдні раней даляр па курсе Нацбанка каштаваў 2,4778. Такім чынам, за два тыдні беларускі рубель у адносінах да амерыканскай валюты патаннеў на 26 капеек.

Еўра за гэты перыяд падаражэў на 32 капейкі. У адносінах да расійскага рубля беларускі, наадварот, умацаваўся. У пазамінулую пятніцу Нацбанк ацэньваў 100 расійскіх рублёў у 3,9504 беларускага. Згодна з курсам, устаноўленым на заўтра, 100 расійскіх рублёў будуць каштаваць 3,7985 беларускага.

Нафта ўплывае на курсы

Экспертка Beroc Настасся Лузгіна тлумачыць такія паводзіны беларускага рубля тым, што ён паўтарае траекторыю расійскага, курс якога стаў прасядаць на фоне новых санкцый і трохі ніжэйшых цэнаў на нафту.

«Гэта звязана з новымі абмежаваннямі ў дачыненні да Расіі і падзеннем цэнаў нафты на сусветным рынку. Цана за бараль расійскай нафты Urals цяпер знаходзіцца нават на больш нізкім узроўні, чым уведзеная для яе столь 60 даляраў за бараль. Усё гэта негатыўна адбіваецца на экспартных даходах РФ, таму іх рубель слабее», — тлумачыць экспертка.

Па словах Лузгіной, беларускі рубель хай і не цалкам, але шмат у чым паўтарае траекторыю расійскага, таму яго зніжэнне ў адносінах да даляра і еўра на фоне падзення расійскага рубля выглядае цалкам чаканым.

Беларускі рубель умацоўваецца да расійскага

Умацаванне беларускага рубля ў адносінах да расійскага эканамістка тлумачыць тым, што ў выніку імклівага росту курсу расійскага рубля ў сярэдзіне года беларускі патаннеў да расійскай валюты на 30% і нават больш адсоткаў у параўнанні з пачаткам года.

«Беларускі рубель так хутка не ўмацоўваўся да цвёрдых валют і адпаведна — таннеў да расійскага. Таму цяпер ён проста адыгрывае пазіцыі. На цяперашні момант розніца ў курсе скарацілася да 10,5% з пачатку года. На падставе гэтага мы можам меркаваць, што, хоць беларускі рубель і будзе шмат у чым паўтараць траекторыю расійскага, у бягучай сітуацыі ён абясцэньваецца да даляра павольней».

«Дэвальвацыя расійскага рубля выгадная расійскім экспарцёрам»

На думку Лузгіной, калі ў блізкім часе не адбудзецца ніякіх глабальных змен, то расійская валюта ў наступным годзе можа працягнуць паступовае зніжэнне. Разам з ёй будзе змяняцца і курс беларускага рубля.

«Калі прасяданне расійскага рубля працягнецца, то гэта будзе адбывацца плаўна, без рэзкіх ваганняў», — лічыць яна.

Таксама эксперт адзначае, што ўмераная дэвальвацыя нацыянальнай валюты не толькі не палохае Расію, але і будзе для яе шмат у чым карыснай, бо рубель быў пераацэнены.

«Гэта будзе выгадна для экспарту», — адзначае эксперт.

Што тычыцца падаражэння еўра на 32 капейкі за два тыдні, то гэты працэс тлумачыцца тым, што за гэты перыяд еўрапейская валюта ўмацавалася ў адносінах да амерыканскай. Як вынік — еўра ў Беларусі падаражэў на 6 капеек больш, чым даляр.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: Урад анансуе магчымае аслабленне рэгулявання цэн

Каментары3

  • Петро
    22.12.2022
    Галоўную прычыну інфляцыі так і не назвалі спадары эканамісты - беларуская дзяржава друкуе грошы на паперы каб фінансаваць свае выдаткі. Фінансуе сябе не з бюджэта і нават не з крэдытаў, а папяровымі грошамі.

    Тое самае робіць і Расея але значна больш бо вайна. 

    Эўропа робіць гэта таксама. Інфляцыя ў краінах Эўропы таксама падвысілася. 
  • Вадя
    22.12.2022
    Отшень содержательно....
  • счётчик Гейгера
    23.12.2022
    Беларускі рубель умацоўваецца да расійскага
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/306039

    Это просто значит что бел рубель падает вниз медленне чем ордынский...ИНЕРЦИЯ... Где Ярослав ?

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа28

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра будучага прэзідэнта: Я перабіраю многія асобы і бачу — ну немагчыма будзе гэта пацягнуць59

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу26

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя3

Дуліна назвала артыкул Лойкі «пляўком у твар»55

«Калі былыя сілавікі трапляюць за краты, яны ўспамінаюць правы чалавека»: Максім Вінярскі пра сваё зняволенне і салідарнасць беларусаў1

Торба Мікалая Статкевіча прыехала ў Вільню, а ён застаўся без нічога1

У Глыбоцкай калоніі адмовіліся казаць, дзе Статкевіч3

Канапацкая прысутнічала на сустрэчы Лукашэнкі з ідэалагічным актывам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа28

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць