Бацьку Калеснікавай дазволілі пабачыць дачку. Яна сказала яму дыягназ
10-хвіліннае спатканне праходзіла пад наглядам доктара і супрацоўнікаў калоніі. Марыю яшчэ на выхадных перавялі з гомельскай лякарні хуткай дапамогі ў калонію — цяпер яна знаходзіцца там у медыцынскім стацыянары, паведамляе канал Віктара Бабарыкі.

Аляксандру Калеснікаву дазволілі ўбачыць дачку і пераканацца: яна жывая. Маша схуднела, у яе пакуль што мала сіл.
Пад назіраннем лекараў Калеснікава будзе знаходзіцца яшчэ не менш за 10 дзён, дыягназ — прабадная язва страўніка.
Адзначаецца, што Марыя Калеснікава вельмі ўдзячная супрацоўнікам бальніцы хуткай дапамогі, якія выратавалі ёй жыццё.
UPD. Пазней каналы, звязаныя з лукашэнкаўскімі сілавікамі, апублікавалі кадр, як Калеснікава трымае бацьку за руку. Гэта, магчыма, скрыншот з камеры відэаназірання. Відаць, што яна зусім худая.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары