Расійскія актывы на агульную суму ў 7,5 млрд франкаў (прыблізна $7,94 млрд) былі замарожаныя швейцарскім урадам па стане на 25 лістапада. На сайце Мінэканомікі краіны ўдакладняецца, што гэта сума прыводзіцца без уліку кошту пятнаццаці замарожаных аб'ектаў нерухомасці падсанкцыйных юрыдычных і фізічных асоб, піша Kommersant.

«Замарожаныя сумы могуць павялічвацца, напрыклад, у тых выпадках, калі аб'ектам санкцый становяцца новыя асобы або выяўляюцца новыя актывы… Наадварот, актывы, замарожаныя ў прэвентыўных мэтах, павінны быць вызваленыя пасля правядзення неабходных праверак»,— тлумачыцца ў прэс-рэлізе на сайце швейцарскага міністэрства.
У матэрыяле таксама прыводзяцца даныя аб суме задэклараваных расійскімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі дэпазітах. Пра іх швейцарскаму ўраду паведамілі больш за 123 персоны і арганізацыі, чый агульны аб'ём дэпазітаў склаў больш за 46,1 млрд франкаў (каля $48,8 млрд).
Пасля ўводу расійскіх войскаў ва Украіну Швейцарыя падтрымала санкцыйную палітыку Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі і ўвяла паралельныя абмежаванні. На мінулым тыдні Федэральная рада Швейцарыі ўвяла поўнае эмбарга на пастаўкі зброі Расіі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары