Свет44

Расійскі бок паведамляе, што расійскіх педагогаў ва Украіне не затрымлівалі, але крымінальную справу па гэтым факце завёў

Учора з’явілася паведамленне пра затрыманне на вызваленых тэрыторыях Украіны расійскіх выкладчыкаў. Сёння расійскі бок адрэагаваў на гэта супрацьлеглымі заявамі.

Фота: АР

Міністэрства асветы РФ выпусціла заяву, у якой сцвярджаецца, што інфармацыя пра затрыманне расійскіх настаўнікаў на вызваленых Украінай тэрыторыях не адпавядае рэчаіснасці.

«Усе яны знаходзяцца там, дзе сітуацыю кантралююць расійскія вайскоўцы і вайскоўцы Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Выкладчыцкую дзейнасць у харкаўскіх школах з 1 верасня вядуць мясцовыя педагогі», — паведаміла прэс-служба ведамства.

У той жа час Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу па факце затрымання педагогаў на дэакупаваных тэрыторыях. Па якім артыкуле распачатая справа, невядома.

«Педагогі выкладалі ў рэгіянальных школах па расійскай вучэбнай праграме. Прадстаўнікамі кіеўскага рэжыму гэтая дзейнасць кваліфікаваная як злачынства, арганізаваны іх крымінальны пераслед», — гаворыцца ў паведамленні СК РФ.

У сярэдзіне жніўня СМІ паведамлялі пра рэкруцінг расійскіх настаўнікаў у школы так званых «ЛНР» і «ДНР» і іншыя акупаваныя тэрыторыі. Школьныя настаўнікі адтуль таксама ездзілі на курсы перападрыхтоўкі ў Расію, каб выкладаць па русіфікаваных праграмах.

12 верасня віцэ-прэмʼер Украіны Ірына Верашчук паведаміла пра затрыманне расійскіх педагогаў на дэакупаваных тэрыторыях. Паводле яе, у вызваленых населеных пунктах затрымалі расійскіх настаўнікаў, якія прыехалі вучыць дзяцей па расійскіх праграмах.

Верашчук адзначыла, што затрыманым расіянам будзе прад'яўленае абвінавачанне за «парушэнне законаў і звычаяў вайны». Максімальнае пакаранне — 12 гадоў пазбаўлення волі. Паводле яе, адказнасць панясуць таксама і ўкраінскія настаўнікі, якія пагадзіліся выкладаць па праграме РФ.

Каментары4

  • Вучань трэцяе клясы
    13.09.2022
    О! Выправілі. Дзякуй...
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    13.09.2022
    У кантэксце паражэння паўстання 1863 года на Беларусі, даводзілася неаднойчы чытаць такое выказванне -- "што не дарабіў рускі штык -- даробіць рускі поп і рускі настаўнік". Вось вам і кошт роднай мовы, якую не ведаюць тубыльцы, але ведаюць прышлыя і іх калабаранты! Не разумеюць гэтага і розныя Латушкі, Ціханоўскія і Ко.

    Нічога не маю супраць рускай мовы, але няхай яна жыве там -- на маскоўскіх балотах!
  • Настаўнік вучня трэцяе клясы
    13.09.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, ай, паважаны, ну вы й загінулі... Не, на словы Мураўёва добра ўзгадалі, за гэта вым 10, а вось прышлых, якія ведаюць беларускую мову, ды варожа да яе ставяцца, вы не назвалі ! Сядайце, два балы вам, і бацькоў у школу !

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся6

Пад Віцебскам вяскоўцы жорстка катавалі нямецкую аўчарку5

У Мінску на 2 гады перакрываюць вуліцу Мельнікайце2

У Мінску прадаюць букет бэзу за 116 рублёў. І гэта са зніжкай3

На дах школы ў Смалявіцкім раёне зляцеліся паўтара дзясятка буслоў ВІДЭА

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?19

Беларусы іранізуюць з інтэрв’ю былога кіраўніка польскай разведкі36

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту2

У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць