Усяго патроху33

Новазеландскі марскі коцік залез у дом, ганяўся за кошкай і паляжаў на канапе

Сям'я новазеландскага марскога біёлага знайшла ў сябе дома незвычайнага госця — маладога марскога коціка. Жывёла забралася ў будынак праз дзверцы для ката і правяла ўнутры больш за дзве гадзіны.

У Новай Зеландыі вярнулі ў ваду цікаўнага марскога коціка, які перад гэтым улез у дом да мясцовага жыхара. Жывёла ганялася за кошкай, якая належыць гаспадару дома, пакуль наверсе спалі дзеці. Нечаканы госць толькі цудам нічога не пашкодзіў, піша Guardian.

Здарэнне мела месца раніцай у сераду ў раёне Маўнт-Маўнгані, што знаходзіцца ля горада Таўранга, за 150 метраў ад акіяна. Марскі коцік трапіў у дом Філа Роса, марскога біёлага, але той не быў дома і не застаў жывёлу, пра што цяпер шкадуе, бо пры сустрэчы з коцікам яго веды былі б дужа карысныя.

Жывёлу заўважыла жонка Філа, Джэн, калі збіралася на трэніроўку. Яна пачула гукі, падобныя да лаю і шаркання, але вырашыла, што яны сыходзяць ад нейкага сабакі. Праз гадзіну Джэн вярнулася з трэніроўкі і ўбачыла дома маленькага марскога коціка, які адразу ж перапужаўся і адпоўз ад жанчыны ў вольны пакой.

Хутчэй за ўсё, жывёла прабралася ў дом праз дзверцы для катоў, а потым яшчэ і сустрэла ўнутры кошку сям’і Рос — Како. Гаспадары лічаць, што коцік трапіў у дом менавіта ў спробе дагнаць Како.

Джэн разбудзіла дзяцей, каб яны пазнаёміліся з новым гадаванцам, а потым пачала спрабаваць яго злавіць. Ёй спатрэбілася прыкладна гадзіна, каб выманіць коціка ў сад, і ўжо адтуль спецыялісты адвезлі яго назад у мора. Увесь гэты час жывёла правяла ў асобным пакоі, дзе паспела пратэсціраваць канапу гаспадароў.

Сям’я Росаў назвала марскога коціка Оскарам. Па іх словах, жывёла аказалася ветлівым госцем і нават нідзе ў доме не справіла патрэбу. Адзіны, хто быў незадаволены знаёмствам з Оскарам — гэта кошка Како: яна так перапужалася, што нейкі час баялася ісці на першы паверх дома.

Сабака штоночы прыходзіў да немаўляці для таго каб упэўніцца, што з ім усё добра. Гэтае ВІДЭА стала вірусным

Мілата тыдня: Беларусы выратавалі ваверчаня, якое выпала з дупла і якое ледзь не задзяўблі вароны ФОТА

У Белым доме з'явілася кошка — яна «вядзе» твітар пра свае прыгоды ФОТА

Каментары3

  • Жах
    19.08.2022
    Мілая гісторыйка. :) Але навошта ў сетку закуталі, далі б пажыць у сябе, ён бы сам сыйшоў праз час.
  • ш у м
    20.08.2022
    кэп, паколькі трохі ведаю ўжо вас, то
    мне зараз асабліва смешна ад вашай "рацыі"
  • Жахвёла забралася ў будынак праз дзверцы для ката і
    20.08.2022
    калі вы ўжо сыйдзеце, марскі коцік, з нашай сухой нівы?
    ах, вы ж такі красівы (у сваім люстэрку) і у вас жа тут лайкі )

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў20

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць