Усяго патроху

У Белым доме з'явілася кошка — яна «вядзе» твітар пра свае прыгоды ФОТА

У Белым доме кошка пасялілася ўпершыню з 2009 года. Фатаграфіі жывёлы апублікаваў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. «Сардэчна запрашаем у сям'ю Байдэнаў», — напісаў ён.

Кошка, якую назвалі Уілаў, далучылася да Камандора — шчаняці нямецкой аўчаркі, якога падаравалі Байдэнам у снежні. У жывёл ёсць уласны твітар The Oval Pawffice («Авальны лапінет»), на якія падпісана больш за 200 тысяч чалавек. Там публікуюць фатаграфіі жывёл і расказваюць пра іх прыгоды ў Белым доме, піша TJ.

У адным з допісаў Уілаў «распавяла», што ёй два гады, а раней яна была бадзяжнай кошкай. Да Байдэнаў жывёла трапіла пасля таго, як заскочыла на сцэну падчас выступу Джыл Байдэн у Пенсільваніі. Сваё імя яна атрымала ў гонар горада Уілаў Гроўв — менавіта там яна нарадзілася і жыла.

Прывітанне, людзі. Мяне зваць Уілаў Байдэн, мне два гады, і я толькі што стала Першай кошкай. Нягледзячы на ​​тое, што майго брата клічуць Камандор, і ён буйнейшы за мяне, я ўпэўненая, што буду галоўнай. Мяў!

Раней я жыла на ферме, што нармальна для бяздомных. Мая мяўма назвала мяне Уілаў ў гонар Уілаў Гроув, дзе я нарадзілася. Джыл Байдэн заўважыла мяне пасля таго, як я ўскочыла на сцэну і перапыніла яе прамову.

Лапа да лапы, мяўкаць і брахаць, мы цяпер брат і сястра, кацяня Уілаў радуе маё маленькае шчанячае сэрца.

Папярэдняй Першай кошкай ЗША была Індыя — яна жыла ў сям'і прэзідэнта Джорджа Буша-малодшага да 2009 года. У Барака Абамы былі сабакі, а Дональд Трамп не заводзіў жывёл у Белым доме.

Каментары

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча17

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сёння будзе размаўляць з Зяленскім і Пуціным1

У аэрапорце Маямі грузавы Boeing выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы: загінулі як мінімум пяць чалавек

Толькі памылі, а футболка ўжо смярдзіць. Чаму пах цела застаецца на адзенні?4

Хлопец з-пад Талачына стаў агентам Масквы. Жыць яму заставалася тыдзень4

Чаму малако ў пакетах не скісае, а становіцца горкім?1

Трамп заявіў, што Месяц належыць ЗША26

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа1

На месцы палеалітычнай стаянкі ў вёсцы Юравічы правялі фестываль пра мамантаў і першабытных людзей. Гісторыкі ацэньваюць яго скептычна5

У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» кіно загаварыла той мовай, якой гавораць рэальныя, а не кніжныя беларусы19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча17

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць