Эканоміка

Украіна дэнансавала пагадненне аб супрацы і кааперацыі з Беларуссю ў ВПК

Урад Украіны ўхваліў рашэнне спыніць дзеянне міжурадавага пагаднення з Беларуссю аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў і арганізацый абаронных галін прамысловасці. Міністэрству замежных спраў Украіны даручана паведаміць беларускаму боку аб ухваленым рашэнні, піша Радыё Свабода.

Авіярухавік украінскага прадпрыемства «Мотор Січ» з цэнтрам у Запарожжы

Беларусь і Украіна падпісалі міжурадавае пагадненне аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў і арганізацый абаронных галін прамысловасці 25 чэрвеня 2001 года. Яно набыло юрыдычную моц 1 ліпеня 2002 года.

Пагадненне прадугледжвала ўзаемавыгадную кааперацыю між суб’ектамі гаспадарання Беларусі і Украіны ў сферах распрацоўкі і вытворчасці прадукцыі вайскова-тэхнічнага прызначэння, паслуг такога прызначэння, а таксама пастаўку матэрыялаў, паўфабрыкатаў, дэталяў, навучальнай і дапаможнай маёмасці для ўласных патрэбаў, неабходных для вырабу ўзбраення і вайсковай тэхнікі.

Пагадненне падпісвалі на тры гады з аўтаматычным падаўжэннем дзеяння. Яно страціць сілу праз шэсць месяцаў пасля атрымання пісьмовага паведамлення другога боку аб выхадзе з пагаднення.

Урад Украіны ўхваліў рашэнне аб дэнансацыі 2 жніўня.

Чытайце таксама:

Украіна разарвала пагадненне з Беларуссю аб суднаходстве

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць