Грамадства66

Па БТ паказалі, як Кузнечыкі збеглі з амбасады. Шведскія дыпламаты дзейнічалі крэатыўна. Але пытанні застаюцца

Па БТ паказалі сюжэт пра ўцёкі Кузнечыкаў. Версія прапагандыстаў яшчэ больш неймаверная, чым тая, што расказвалі бацька з сынам.

Скрыншот: відэа БТ

Што паказваюць у сюжэце? У кадры — відэа з камер назірання каля пасольства Швецыі ў Мінску. Паказваюць, як 1 чэрвеня да пасольства прыходзіць жанчына і перадае ахоўніку сінюю сумку з трыма дыванкамі. Той пасля ходзіць з ёй па двары і аддае сумку ў падвал, у якім, як кажуць на БТ, сядзелі Кузнечыкі. Пасля прыходзіць амбасадарка Швецыі Крысціна Юханенсан. Пазней паказваюць, як яна перастаўляе машыну бліжэй да падвала.

«Беласнежка перапаркоўвае машыну», — гучыць голас, які нібыта перадае гэту інфармацыю па рацыі.

Былы намеснік амбасадаркі Рыкардсан некалькі разоў спускаецца ў падвал, пасля робіць нейкія жэсты рукамі. Паказваюць, як Рыкардсан выносіць да машыны вялізны плакат.

«Спартсмен выходзіць з плакатам», — зноў перадае голас па рацыі.

За плакатам — Кузнечыкі. БТ кажа, нібыта супрацоўнікі органаў іх лёгка вылічылі па ценях на асфальце.

Пасля ў сюжэце паказваюць, як пераследуюць дыпламатычнае аўто, якое накіроўваецца да пункту пропуску «Лоша» на беларуска-літоўскай мяжы. Там аўто было а 18-й гадзіне. Памежнік папрасіў амбасадарку адкрыць заднія дзверы і багажнік для надгляду. Там нікога і нічога не было — сіняя сумка стаяла без дыванкоў.

У канцы з'яўляецца кадр з пераследу.

«Першы» даў каманду адпускаць, ідзём на базу, ДАІ здымаю», — кажа нечы голас у рацыю.

Прапагандысты падаюць гэта так, нібыта ўлады вырашылі проста адпусціць Кузнечыкаў, на якіх была заведзена крымінальная справа па артыкуле 364 КК (гвалт ці пагроза яго прымянення ў дачынення да супрацоўніка ўнутраных органаў). 

«А навошта Кузнечыкі нам? Як аказалася, абузай яны былі для шведаў, ну а цяпер няхай Латвія находзіць прымяненне чарговым беглым, ядуць яны шмат», — тлумачыць вядучая.

На працягу сюжэту яна то і справа здзекліва выказваецца пра дыпламатычных работнікаў і Кузнечыкаў.

Але сюжэт пакідае яшчэ больш пытанняў. Напрыклад, відэа з камер назірання. Звычайна яны запісваюць карцінку без гуку, а калі з гукам, то было б лагічна, каб гэта быў гук з тэрыторыі перад амбасадай, а не з будкі, дзе сядзіць супрацоўнік. Тым больш запісам без перашкод.

Ці навошта правяраюць дыпламатычную машыну Юханенсан і зазіраюць у багажнік, калі ўжо вырашылі адпусціць Кузнечыкаў?

Чаму відэа апублікавалі толькі праз месяц пасля ўцёкаў?

Але галоўнае пытанне, калі верыць гэтай версіі: чаму іх адпусцілі? Раней улады не задумваліся пра эканамічную немэтазгоднасць утрымання палітвязняў у турмах.

Кузнечыкі, якія амаль два гады жылі ў пасольстве Швецыі, збеглі з краіны

«Знаёмы пісаў: ідзі прасі прабачэння, прыбяры свой гонар, а то сядзіш у амбасадзе». Кузнечыкі, якія ўцяклі з Беларусі, расказалі і паказалі, як жывуць цяпер

Прэс-сакратар МЗС: Гісторыя з уцёкамі Кузнечыкаў яшчэ не скончаная

Каментары6

  • Янка
    08.07.2022
    "Я тры дні за вамі бег, каб сказаць, што вы мне непатрэбны."
  • Іван
    08.07.2022
    Якія лукашысты ўбогія ў сваёй бесчалавечнасці. А яшчэ - як яны бяздумна трацяць нашы грошы. Столькі траціць на сачэнне за Кузнечыкамі. Што да шведаў - дзякуй, крэатыўна, усё прадумана.
  • Бичуган
    08.07.2022
    В траве сидел кузнечик,совсем как огуречик

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»24

Нешта гарэла каля дыспетчарскай станцыі паблізу Мазырскага НПЗ3

У Расіі беларус фасаваў наркотыкі ў каробкі ад пячэння і адпраўляў пакупнікам праз таксі. Таксіст не паверыў і павёз пячэнне ў паліцыю

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць3

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%3

Беларусаў у Геленджык цяпер будуць вазіць іншым маршрутам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць