Грамадства

Пачаўся суд над экс-адвакатам Андрэем Мачалавым. Яго адвакат адбывае 15-сутачны арышт

У судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць былога адваката Андрэя Мачалава. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 380 КК — выкарыстанне падробленых дакументаў, а менавіта адвакацкага пасведчання. Заяву ў пракуратуру на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. Цяпер справу супраць экс-адваката разглядае суддзя Таццяна Шоцік. Адвакат Мачалава Віталь Брагінец цяпер адбывае адміністрацыйны аршыт — 25 траўня яго асудзілі на 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне міліцыі», пасля таго, як затрымалі «для праверкі на датычнасць да пратэснай дзейнасці», паведамляе «Вясна»

У мінулым чэрвені Мачалаў мусіў абараняць у судзе мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Аліну Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс, дзе даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. За гэта яго і будуць судзіць — за тое што прыйшоў, як высветлілася, па несапраўдным адвакацкім пасведчанні на судовае пасяджэнне.

Пра тое, што на Андрэя Мачалава заведзеная крымінальная справа, ён даведаўся ў лістападзе 2021 года:

«27 мая адбылося пасяджэнне дысцыплінарнай камісіі калегіі адвакатаў, на якім мне абвясцілі аб накладанні дысцыплінарнага спагнання. Патлумачылі, што да моманту выключэння з калегіі я магу працягнуць сваю практыку. Па законе атрымліваецца так: пакуль Савет калегіі не прыме рашэнне пра тваё выключэнне, ты з'яўляешся адвакатам і можаш працаваць на агульных падставах — гэта адбывалася ва ўсіх вядомых выпадках маіх калегаў. Адпаведна, пасля гэтага я расслабіўся і працягнуў займацца абаронай».

18 чэрвеня Андрэй Мачалаў прыйшоў у суд да сваёй падабароннай, Вольгі Сінелёвай. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, жанчына папрасіла з'ехаць са здымнага жылля памочніцу пракурора Аліну Касьянчык.

«Пасля абедзеннага перапынку суддзя Анжэла Касцюкевіч паведаміла мне, што па электроннай пошце з калегіі прыйшоў ліст: адвакатам я ўжо не з'яўляюся. Мяне адхілілі і папрасілі сысці. Зразумела, я так і паступіў. Толькі пасля гэтага ўжо на маю пошту калегія даслала паведамленне, што з яе я быў выключаны яшчэ 30 траўня. Да гэтага ніякіх падобных апавяшчэнняў я не атрымліваў ні па тэлефоне, ні ў мэсэнджары, ні любым іншым спосабам. Я проста нічога не ведаў: быў упэўнены, што калегія паведаміць мне ў выпадку прыняцця такой пастановы», — тлумачыць экс-адвакат.

Па словах Андрэя Мачалава, праз месяц суддзя Касцюкевіч напісала заяву ў пракуратуру. У ёй гаварылася, што юрыст прыйшоў у суд з несапраўднымі дакументамі. Са справай у ведамстве разбіраліся доўга, паўгода. Мачалаў лічыць, працэс зацягнуўся, таму што складу злачынства «ў прынцыпе не было».

«Затым сваім волевыяўленнем пракурор Заводскага раёна Мінска Кулакоўскі распачаў крымінальную справу. Тое абвінавачванне, якое мне ставяць у віну, не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі. Яго могуць расследаваць пару тыдняў, максімум — месяц. Але ў выніку ўсё зацягнулі. Матэрыялы справы ідуць у храналагічным парадку, і калі я з імі знаёміўся, убачыў, што па справе апыталі ўсіх сведак. З дакументаў было відавочна: ніхто мне ні пра што не паведамляў, — дадае юрыст. — Зразумела, што гэта памылка калегіі, яны забыліся паведаміць мне навіны. Але, мабыць, не прыдумалі нічога лепшага, чым сказаць, што раз я ўжо быў на дысцыплінарнай камісіі, значыць, пра ўсё ведаў. Гэта і паклалі ў аснову майго абвінавачвання, а ў лістападзе 2021 года яшчэ і забаранілі выязджаць з краіны».

Як распавёў сам Андрэй Мачалаў блогу «Отражение», суд над ім павінен прайсці на пачатку наступнага тыдня, тым часам яго адваката Віталя Брагінца 25 мая асудзілі на 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне міліцыі».

«Віталь абараняе мяне з самага першага допыту. Ён мусіць выйсці на волю ўвечары ў аўторак. А першае пасяджэнне па маёй справе будзе ў панядзелак, аб 11-й раніцы. Адпаведна, я папрашу суд адкласці працэс. Дзяжурнага адваката мне абавязаныя прызначыць толькі ў тым выпадку, калі мой абаронца не зможа ўдзельнічаць у справе больш за тры дні», — кажа Мачалаў.

Сёння Мачалаў заявіў у судовым працэсе аб адкладзе судовага пасяджэння да 8 чэрвеня, аднак суддзя Таццяна Шоцік гэтае хадайніцтва адхіліла. Пасля гэтага Мачалаў заявіў адвод суду, які таксама быў адхілены.

Судом таксама было прынята рашэнне аб забеспячэнні абароны шляхам выкліку дзяжурнага адваката. У працэс, нягледзячы на пярэчанні Мачалава, была ўключаная адвакатка Наталля Канода. Суд прадаставіў толькі 20 хвілін для азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы.

Пасля перапынку экс-адвакат заявіў хадайніцтва аб адмове ад абароны дзяржаўнай адвакаткай, аднак суд гэтую адмову не прыняў. Таксама Мачалаў заявіў хадайніцтва аб прадастаўленні перапынку на трое сутак для вывучэння матэрыялаў справы новым адвакатам і ўзгаднення пазіцыі, аднак суд і гэта хадайніцтва адхіліў, матывуючы гэта тым, што ў абароны дастаткова часу для падрыхтоўкі пазіцыі і прадаставіў перапынак яшчэ на 20 хвілін.

 Мачалаў абараняў палітзняволеную журналістку Кацярыну Барысевіч і шматдзетную маці Вольгу Залатар. Яму пагражае да двух гадоў «хіміі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

На драфце НХЛ першым з беларусаў выбралі 17-гадовага брамніка са спартыўнай дынастыі

МЗС Польшчы: «Памагатары» ў рэгістрацыі на падачу на візы перасталі быць эфектыўнымі11

У Дэтройце раскідалі з верталёта тысячы даляраў. Усім дасталося патрошкі3

Кавалеўскі: Ціханоўскія не разумеюць далікатнасці і складанасці гуманітарнага трэку, які прывёў да вызвалення 300 палітвязняў43

Начальнік іранскай турмы для палітычных знік у невядомым кірунку2

Галоўны ідэолаг Беларусі знайшоў у краіне «псеўдапатрыятычныя ячэйкі» і заклікаў да змагання з імі «адзіным баявым кулаком»31

У крэйдавых азёрах назіраюць гіганцкіх рыбін ВІДЭА3

«Пазнаёмілася з турэцкім вайскоўцам праз інтэрнэт. Праз месяц разам сядзелі над асманска-беларускім слоўнікам Сокалава-Воюша»7

Камандзір чачэнскага спецназу назваў журналістаў «петухамі» і паказаў, што носіць гадзіннік за 250 тысяч еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Стаў героем Магілёўскага ўнівера, збіраў фальклор, працаваў на беларусізацыю садкоў — расказваем пра Яўгена Бойку, асуджанага за салідарнасць з палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць