Здароўе

Алюмініевая фольга шкодзіць здароўю. Вось у якіх выпадках

Мы ўпакоўваем у яе бутэрброды, запякаем у ёй рыбу ці мяса. Алюмініевая фольга палягчае побыт, але ёсць нюансы.

Фота: pixabay.com

Алюміній — трэці па распаўсюджанасці метал у свеце, у складзе зямной кары яго 8%. Мы сутыкаемся з алюмініевымі рэчамі ў сябе дома і ва ўласных машынах, але звычайна гэты метал нам не шкодзіць.

Усё змяняецца, калі ён разам з ежай трапляе ў нашу стрававальную сістэму, а гэта здараецца дужа часта, бо алюміній — цудоўны эмульгатар і харчовы адбельвальнік. Ён таксама ўваходзіць у склад харчовых фарбавальнікаў і рэчываў, якія робяць ежу больш цвёрдай ці перашкаджаюць яе склейванню.

Дадаткі з алюмініем можна знайсці ў муцэ, малаку, ёгуртах, плаўленых сырах, джэмах, разрыхляльніку, а таксама ў чаі і сухіх прыправах: маяране, базіліку і чорным перцы. Алюміній ёсць у леках і касметычных сродках, напрыклад, у дэзадарантах, алюмініевыя злучэнні выкарыстоўваюць пры ачышчэнні вады ў водаправодах.

Па меркаваннях экспертаў, дапушчальна, калі за суткі ў арганізм чалавека трапляе не больш за 60—80 міліграмаў алюмінію. Наша цела добра выводзіць невялікія аб’ёмы гэтага металу: калі ў чалавека няма праблем з ныркамі, то 95% алюмінію выйдзе з яго арганізма з мачой.

Але калі мы ўжываем занадта шмат алюмінію, з яго вывадам могуць узнікнуць цяжкасці. Гэта бывае, калі мы празмерна часта ўжываем апрацаваныя прадукты, выкарыстоўваем алюмініевы посуд ці фольгу з гэтага металу. У выпадку ныркавай недастатковасці алюміній можа назапашвацца ў тканках, і чым старэйшы чалавек, тым больш актыўна гэта адбываецца.

Калі ў арганізме шмат гадоў запар накопліваецца алюміній, гэта павышае рызыку хвароб Паркінсана і Альцгеймера, а таксама рызыку астэапарозу і хвароб нервовай сістэмы. Горшае праца падстраўнікавай залозы і кішачніка. Злучэнні алюмінію — чужародныя для імуннай сістэмы, таму яны могуць выклікаць хранічнае запаленне ў арганізме, якое, у сваю чаргу, прывядзе да алергіі, астмы, аўтаімунных захворванняў і іншых хвароб.

Як адмовіцца ад фольгі

Звыклая нам алюмініевая фольга, якой бы зручнай яна ні была, у гэтым плане не самая бяспечная рэч. Яшчэ ў 90-х было даказана, што гэты метал можа трапляць у кіслыя прадукты з алюмініевай тары, у якой мы іх захоўваем, і чым даўжэй прадукты там ляжаць, тым вышэйшая доля алюмінію ў іх.

Таму, напрыклад, не варта запякаць у фользе рыбу з лімонам, бо лімон увойдзе ў рэакцыю з фольгай, і ўтворацца шкодныя солі алюмінію. Аналагічны эфект будзе, калі з фольгай будуць кантактаваць таматы, шпінат, брокалі, цытрусавыя, квашаная капуста ці марынаваныя агуркі. Дадамо ў гэты спіс і стравы з вялікай колькасцю прыпраў.

Ежу, загорнутую ў алюмініевую фольгу, не варта захоўваць у халадзільніку. У такой фользе не рэкамендуюць запякаць прадукты ці награваць іх. Замест гэтага вы лепш загартаць прадукты ў пергаментную паперу, а потым у алюмініевую фольгу, ці выкарыстоўваць папяровыя пакеты або пластыкавыя кантэйнеры, на якіх ёсць пазнака, што ў іх можна захоўваць прадукты. Гатаваць ежу можна ў посудзе з тэрмаўстойлівага шкла, нержавеючай сталі ці чыгуну.

Завяжыце ў садзе жоўтую стужку. Гэта дапаможа вам пазбавіцца ад сур’ёзнай праблемы

Мурашкі ў хаце? Дапаможа агурок

Каментары

Цяпер чытаюць

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне ўзялі ў лепшых традыцыях СССР. Адзін галубец паспеў з’есці, а другі не. Толькі смятанай яго паліў»2

ДАІ пачне закрываць аўташколы за дрэнныя вынікі вучняў3

У Варшаўскім універсітэце студэнт-юрыст з сякерай напаў на кампус і адсёк вахцёрцы галаву24

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў10

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму6

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць