Меркаванні

Любоў Лунёва пра Шушкевіча: Вялікі чалавек без аніякай пыхі

«Светлы, цудоўны, разумны, годны… І гэтых словаў мала, каб сказаць пра гэтага вялікага чалавека. Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч для мяне асабістая гісторыя. Незакончаная, на жаль». Піша журналістка Любоў Лунёва.

Ведаеце, ён неяк у размове сказаў пра Пуціна, што той нуль. Як ты яго не ўпрыгожвай, якія легенды пра яго не складай, але ён пустэча. І таму не цікавы нікому.

Але гэтыя шэрыя троечнікі, калі раптам дарываюцца да ўлады, становяцца небяспечнымі людзьмі. Чым прымітыўнейшыя, тым небяспечнейшыя. І дадаў: «Вось Ельцын быў асобай, а гэты на яго фоне — шэрая мыш».

Асоба з вялікай літары і сам Станіслаў Станіслававіч. А які ён быў цікавы суразмоўца і як ён распавядаў пра тое, што любіць, што і ты пачынаеш гэта любіць. Як ён ганяў па гэтых дарогах Амерыкі, што і табе хацелася за стырно і адчуць тую асалоду ад вольнага паветра.

Ён жа ведаў, што ўпісаў сваё імя ў гісторыю, але ніколі ніякай пыхі.

Неяк мы ездзілі ў Беласток на «Народны альбом». Паездка была цудоўная, мы былі побач і туды, і назад. У нас была зноў бутэлька тэкілы і мы жартавалі, выпівалі крыху і закусвалі тым, што набылі ў краме на выездзе з горада.

На нейкай запраўцы, пачалі выходзіць з аўтобуса і кіроўца мне кажа: «Слухайце, а той мужык, што з вамі сядзіць, так падобны на Шушкевіча. Можа, ён яго сваяк?». Кажу: «Ды гэта ён сам і ёсць». У таго ажно перахапіла дыханне: «Сам Шушкевіч?!! У гэтым вось аўтобусе?!!»

Праз пару хвілін падышлі да мяне з напарнікам і запытваюць: «А вы можаце яго папрасіць аўтограф? Гэта ж не сэлфі. Можа, пагодзіцца?» Кажу: «Ды ідзіце за мной».

Падышлі, кажу: «Станіслаў Станіслававіч, вось тут кіроўцы нашага аўтобуса саромеюцца самі вас папрасіць сфатаграфавацца з імі». А тыя спалохана: «Ды не! Што вы, мы разумеем, нам бы аўтограф». І тады ён усміхнуўся і кажа: «Ды, калі ласка, а я ўжо думаў сфатаграфавацца з вамі. Ну, калі вы не хочаце…» Тыя не маглі паверыць. Сфатаграфаваліся. Былі шчаслівыя. Сказалі, што не чакалі, што ён так вось проста ў такім звычайным аўтобусе. Відаць, думалі, што такая асоба мусіць перасоўвацца толькі з аховай у браніраваным люксе.

 І падчас апытання як мінімум 80% мінакоў у Мінску на пытанне: «Каго б вы хацелі бачыць на пасадзе прэзыдэнта з палітыкаў, якіх ведаеце?», называлі Шушкевіча.

Станіслаў Станіслававіч, для мяне асабіста заўсёды будзе тым чалавекам і тым мужчынам, да планкі якога наўрад ці хто дацягнецца.

Я ніколі не дарую гэтаму рэжыму тое, што ён не даваў яму нармальна жыць і тое, што не дае і цяпер з ім годна развітацца. Але чаго чакаць ад гэтых шэрых мышэй…

Сёння ноччу ў Мінску памёр Станіслаў Шушкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць