Свет

Патрыярх Кірыл заклікаў народ аб'яднацца «вакол града Масквы»

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заклікаў народ згуртавацца вакол улады і не даць замежным цэнтрам разбурыць незалежнасць Расіі. Ён сказаў гэта 25 красавіка ў пропаведзі пасля службы ва Успенскім саборы Крамля.

Патрыярх Кірыл. Фота: AP

«Няпроста ўсё складваецца вакол нашай Айчыны (…) І таму народ наш сёння павінен асабліва згуртавацца вакол гэтага гістарычнага цэнтра ўсяе Русі — вакол града Масквы, разумеючы, што толькі ў адзінстве наша сіла, і пакуль будзем адзіныя і моцныя, пакуль будзем захоўваць веру ў сэрцах, пакуль будзем натхняцца вялікім прыкладам нашых папярэднікаў, вось да таго часу і будзе Расія непераможная», — заклікаў кіраўнік РПЦ.

Ён звярнуў увагу на нейкі нібыта ўласцівы расіянам асаблівы «дух»: «І сёння вельмі многія хацелі б, каб гэты дух знік. А для таго, каб было так, трэба пасеяць смуту, стварыць новых ідалаў, прыцягнуць увагу да новых псеўдакаштоўнасцяў, перавесці свядомасць чалавека ад вертыкальнага вымярэння жыцця, якое злучае чалавека з Богам, да гарызанталі, на якую насаджваюцца ўсе патрэбы чалавечага цела».

Нагадаўшы, што цяперашняя служба прайшла ў храме-помніку, створаным у XV стагоддзі ў знак аб'яднання рускіх зямель, патрыярх пажадаў, каб гераічныя прыклады мінулага натхнялі і сучасных расіян на абарону «нашай сапраўднай незалежнасці ад магутных цэнтраў улады, што існуюць сёння на зямлі». 

Гэта ўжо не першы выпадак, калі патрыярх Кірыл фактычна бласлаўляе вайну Расіі з Украінай з усім тым, што падчас яе творыцца. Ад самага пачатку ваенных дзеянняў ён не толькі ні разу не асудзіў ваенныя дзеянні, але і цалкам ва ўсім салідарызуецца з расійскімі свецкімі ўладамі. Гэта мае вынікам тое, што аўтарытэт РПЦ і яе кіраўніцтва катастрафічна падае, асабліва ў епархіях па-за межамі Расіі. Ва Украіне многія епархіі афіцыйна адмовіліся яго памінаць падчас службаў, а мітрапаліт Віленскі Інакенцій адкрыта сказаў, што палітычных поглядаў патрыярха не падзяляе.

Чытайце таксама:

200 украінскіх святароў Маскоўскага патрыярхата ініцыявалі міжнародны царкоўны трыбунал для патрыярха Кірыла

Як патрыярх Кірыл апраўдвае вайну 

«Грэх Каіна». Як Масква страціла цяпер ужо і ўкраінскіх праваслаўных Маскоўскага патрыярхата

Праваслаўны мітрапаліт Віленскі: Мы не згодныя з думкай патрыярха Кірыла па Украіне

Паводзіны патрыярха роўныя ваеннаму злачынству — меркаванне

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць