Грамадства

Брук і лісток. Паглядзіце, які помнік паставілі на магіле гродзенскага «Свістуна» ФОТЫ

Гродзенскі камнеапрацоўчы завод за ўласныя сродкі вырабіў і усталяваў помнік на магіле вулічнага музыканта Станіслава Сямінскага, вядомага ў Гродне як «Свістун». Ён быў легендай гродзенскіх вуліц і памёр у поўнай адзіноце, паведамляе Mostmedia.io.

Да самай смерці «Свістун» вёў бадзяжніцкі лад жыцця і граў на вуліцах Гродна. Музыка памёр 13 студзеня 2021 года, хавалі яго на гарадскіх могілках «Аульс» за кошт дзяржавы.

Пасля смерці «Свістуна» гродзенцы хацелі сабраць сродкі на помнік музыку, але за рэалізацыю ўзяўся Гродзенскі камнеапрацоўчы завод. Прадпрыемства за свой кошт вырабіла і ўсталявала помнік на магіле музыкі.

Лісцік ліпы — любімы «інструмент» Станіслава.

— Мы вырашылі сваімі сіламі увекавечыць памяць годнага чалавека. Аператыўна распрацавалі макет будучага помніка і неўзабаве пачалі рэалізацыю ў цэхах завода, у вёсцы Пушкары. Пасля доўгай зімы гліністая глеба «Аульса» нарэшце дазволіла завяршыць мантаж памятнага комплексу. У выніку атрымаўся прыгожы манумент з некалькіх відаў каменю. Асобна хочам адзначыць лісток ліпы, зроблены на высокадакладным станку з суцэльнага натуральнага каменю піраксеніт. Чаму лісток ліпы? Гэта быў любімы «інструмент» Станіслава, па яго словах, ён найбольш ярка перадаваў мелодыі. Брук пад лістком асацыюецца з брукаваннем некаторых вуліц цэнтра Гродна.

Ну а сама «легенда» горада стаіць на на фоне фарнага касцёла на Савецкай плошчы, дзе часцей за ўсё бачылі «Свістуна», гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.

Станіслаў Сямінскі пачаў граць на вуліцах Гродна ў 1990-х. Выступаў на незвычайным «інструменце» — лістках дрэў. Ён быў адзіным у Гродне, хто так добра граў на лісці. «Граць можа любы, але выводзіць мелодыю можа не кожны. Я граю рамансы і танга», — казаў у 2017 годзе музыка пра сваё хобі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну15

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць5

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?6

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць