Грамадства

«Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання

Мы паведамлялі пра масавыя арышты артапедаў-траўматолагаў, якія прайшлі па ўсёй краіне напрыканцы сакавіка — затрыманыя амаль усе загадчыкі аддзяленняў у краіне. Нам невядома, каб нехта з іх выйшаў з ізалятара праз 10 сутак (але не выключаем, што такія выпадкі ёсць). Тым часам становіцца ясна, з чаго пачалася гэтая справа. 

«Напачатку Дэпартамент фінансавых расследаванняў зацікавіўся пастаўшчыком у Беларусь нямецкіх эндапратэзаў Waldemar Link (адносна іншых вытворцаў няма ўпэўненасці), і адтуль ужо пачалі цікавіцца ўсімі спецыялістамі, хто з імі працаваў, — паведаміла «Нашай Ніве» абазнаная крыніца. — 

Папярэдне ў фінансавыя аддзелы шпіталяў былі дасланыя запыты, хто з дактароў выконваў эндапратэзаванне суставаў не з бюджэтных закупаў, а на падставе аплаты пацыентам, і ў выніку амаль усіх з гэтых спісаў затрымалі». 

Сама справа, як мы раней паведамлялі, вырасла з таго, што эндапратэзаванне праводзіцца на падставе чаргі, якая ўжо непамерна расцягнулася і, у асобных выпадках, перавышае 5 гадоў чакання.

Тут трэба разумець, што самі пратэзы, якія дзяржава закупляе вялізнымі партыямі на падставе конкурсу (яго празрыстасць можна абмяркоўваць), не заўсёды адпавядаюць патрабаванням пацыента: пратэзы — гэта штучны прадукт з шырокай наменклатурай памераў.

І часам некаторыя з іх ляжаць так доўга, што ўжо не могуць быць выкарыстаныя з-за заканчэння тэрмінаў стэрільнасці (зноў застэрылізаваць гэтыя кампаненты без пагаршэння іх якасці амаль немагчыма, і вытворца гэта забараняе).

Чытайце: Па ўсёй краіне затрымалі каля 30 артапедаў-траўматолагаў

«Пацыенты ў чаканні аперацыі шукаюць альтэрнатыўныя варыянты, і ім прапаноўваюць пазачарговае эндапратэзаванне, але з умовай набыцця пратэза за ўласныя грошы, а набыць можна з невялікага пераліку варыянтаў, якія акурат і пастаўляюцца ў Беларусь толькі прыватнымі фірмамі.

Такая схема існуе легальна ўвесь перыяд правядзення такіх аперацый у Беларусі (з канца 90-х), рынак увесь час крыху мяняе ліст прапаноў. Вядома, сярод пастаўшчыкоў ёсць канкурэнцыя, і яны стараюцца зацікавіць дактароў рэкламаваць прадукцыю канкрэтнага вытворцы, якую можна знайсці ў канкрэтнага дылера.

І крымінальную цікавасць выклікалі, імаверна, адносіны доктара з пастаўшчыком, хаця наўпрост яны, як быццам, і не кантактуюць», — паведамляюць нам абазнаныя крыніцы. 

Медыкі з гэтай сферы кажуць, што гісторыя паўтараецца ўжо не ўпершыню. 

«Справа дактароў 2018 года была пабудаваная на гэтых жа схемах, і тады, як вядома, прафесара Бялецкага асудзілі, а міністра аховы здароўя Жарко «не заўважылі», хаця менавіта міністэрства робіць усё, каб такія схемы квітнелі. У цывілізаваных краінах доктар мае магчымасць выкарыстоўваць усю лінію кампанентаў на этапе выбару і падчас аперацыі, а ў Беларусі наадварот — ён мусіць падбіраць пацыента пад пратэз у наяўнасці, але так, зразумела, не мусіць быць», — такую ацэнку дае адзін з беларускіх артапедаў. 

З 2018 года дадалі некалькі бюракратычных элементаў накшталт «камісіі па пазачарговым эндапратэзаванні», дзе рашэнне аб тэрміновай аперацыі прымае каманда дактароў.

«Раней загадчык аддзялення сам накіроўваў пацыента ў аддзел пазабюджэтнай дзейнасці і прызначаў тэрмін аперацыі, апошнім часам гэта рабіла камісія. Таму і была ў дактароў упэўненасць, што ўсё законна, бо кожны крок у адносінах з пацыентам на далоні — у дакументах бальніцы. Але сутнасць ад гэтага не змянілася, у 6-й бальніцы, напрыклад, затрымалі ўсіх удзельнікаў гэтай камісіі, — тлумачыць артапед. — 

Мяркую, ім усім прапануюць «кампенсаваць шкоду», і заадно зробяць іх вінаватымі ў велічэзных чэргах, хаця просьбы дактароў памяняць схему закупаў гучаць ледзь не штодзень». 

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі1

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?8

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў20

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

У Мінску знайшлі беларускія клубніцы па 10 рублёў за кілаграм

Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць