Свет

Камандуючы абаронай Марыупаля: Як паказала практыка, з Расіяй дамовіцца нельга. І верыць ёй нельга

Украінскі журналіст Дзмітрый Гардон узяў відэаінтэрв’ю ў камандзіра палка «Азоў», Героя Украіны Дзяніса Пракапенкі, які камандуе абаронай Марыупаля. Халаднакроўнасць гэтага чалавека ўражвае.

Дзяніс Пракапенка.

Расіянам крытычна важна ўзяць горад, каб Пуцін змог адрапартавацца хоць пра нейкую ўмоўную «перамогу» ў гэтай правальнай для іх вайне. Што ж уяўляе сабой кіраўнік абароны Марыупаля, які ўжо месяц трымаецца ў поўным атачэнні? 

Вось асноўныя цытаты з інтэрв’ю Пракапенкі:

«Як паказала практыка васьмі гадоў [вайны], з Расеяй дамовіцца нельга. А больш за тое — ёй нельга верыць».

«Мы спрабавалі неаднаразова арганізаваць гуманітарную дапамогу ў горад, каб накарміць і неяк забяспечыць патрэбы мірнага насельніцтва. Але праціўнік гэтага зрабіць не дазволіў. Гэта парушэнне міжнароднага права і Жэнеўскай канвенцыі. Гэта ваеннае злачынства…»

«Улічваючы, што ацалелых будынкаў практычна не засталося, даводзіцца весці баявыя дзеянні практычна на руінах».

«Чым даўжэй мы будзем тут трымацца, чым больш мы будзем тут стаяць, тым будзе прасцей дыхаць і нашай сталіцы, і ўсёй Украіне ў цэлым. А потым: калі надыдзе час — мы пойдзем у контратаку і знішчым усіх вакол, хто тут стаіць — у Марыупалі».

Каментары

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць