Грамадства

Маргарыту Ляўчук з Андрэем Павуком абвясцілі ў вышук

Спявачка Маргарыта Ляўчук паведаміла ў Instagram, што яе абвясцілі ў вышук як абвінавачаную па справе пра «здзек з дзяржаўных сімвалаў». Таксама ў вышук трапіў яе партнёр па дуэце «Красная зелень», блогер Андрэй Павук.

Пра тое, што ў Беларусі распачалі крымінальную справу супраць Павука, стала вядома ў канцы 2021-га. Артыкул — «за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў». Справа супраць Ляўчук была заведзеная ў чэрвені 2021 года за «абразлівыя і блюзнерскія дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнай сімволікі».

Андрэй Павук і Маргарыта Ляўчук знаходзяцца за мяжой яшчэ з 2020 года. Андрэй рэгулярна тэлефануе сілавікам і чыноўнікам у Беларусь і задае ім нязручныя пытанні (запісы размоў выкладае ў інтэрнэт). 

А разам Ляўчук і Павук як гурт «Красная зелень» запісалі шматлікія гумарыстычныя кампазіцыі.

Чытайце таксама: 

«Я б быў добрым ідэолагам, але нядоўга». Шчырая гутарка з блогерам Андрэем Павуком

Супраць блогера Андрэя Павука распачалі крымінальную справу

На оперную зорку Ляўчук завялі крымінальную справу за эпізод з кліпа

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць