Грамадства

Хто стаіць за нелегальным букмекерам 1xBet? Forbes выпусціў сваё расследаванне

Арганізатары нелегальнага ў Расіі букмекера 1xBet — хлопцы з Бранска. Цяпер іх шукаюць і следчыя, і ашуканыя гульцы. А самі ўладальнікі канторы сядзяць на Кіпры, у горадзе Лімасол.

Forbes даведаўся, у чым сакрэт поспеху 1xBet і чаму арганізатары гэтага бізнэсу (Раман Семіохін, Сяргей Каршкоў і Дзмітрый Казорын) абвешчаныя ў вышук. А таксама пагутарыў з уладальнікамі скандальнай букмекерскай канторы.

У сярэдзіне 2000-х Семіохін з партнёрамі адкрыў камп'ютарны клуб — у падвале ў адным са спальных раёнаў Бранска. Акрамя падлеткаў, прыходзілі людзі старэйшыя, якія заходзілі ў інтэрнэт для ставак на спорт. Часам стаўкі перавышалі дзённую выручку клуба. Тады Семіохін задумаў стварыць сетку кантор па прыёме ставак пад крылом «Фанбет».

Свой першы пункт ён адкрыў у Доме культуры мясцовага машынабудаўнічага завода. Там жа выступала каманда КВЗ, капітанам якой быў Сяргей Каршкоў (у будучыні ён стане кіраўніком упраўлення па барацьбе з кіберзлачыннасцю).

Калі ў 2009 годзе ў Расіі закрылі казіно, наступіў росквіт букмекерскіх кантор.

Некалькі гадоў таму гандлёвая марка 1xBet перакачавала на кіпрскі афшор. Расійскім легальным брэндам засталася «1хставка».

Следства ацаніла нелегальны даход букмекераў за пяць гадоў у 63 мільярды расійскіх рублёў (848 мільёнаў даляраў). Уладальнікаў канторы абвясцілі ў вышук.

Да таго моманту бранскія мільярдэры ўжо атрымалі кіпрскія пашпарты і сядзелі на востраве.

У інтэрв'ю яны заяўляюць, што калі гульцы робяць стаўкі на нелегальнай і заблакаванай у Расіі платформе, то гэта адказнасць саміх гульцоў. «Можа быць, з рэгуляваннем тады нешта не так?»

У кіпрскім офісе букмекераў толькі айцішнікаў працуе 400 чалавек. Працэнтаў 80 з іх — людзі з Бранска. Ёсць работнікі і з Беларусі. Айцішнік там атрымлівае ад 3500 еўра. Плюс кампанія будуе дамы і раздае супрацоўнікам беспрацэнтныя крэдыты на кватэры. І будуе новы офіс за 20 млн еўра.

Падрабязнасці — у відэа вышэй.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць