Эканоміка

Павялічацца камуналка і падаткі, запрацуюць антызаходнія санкцыі. Што зменіцца з 1 студзеня?

Паглядзелі, што зменіцца ў Беларусі з 1 студзеня 2022 года.

За камуналку будзем плаціць больш

У 2022-м, як і ў папярэднія гады, двойчы паднімуць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Першы этап — з 1-га студзеня на 11,1 рубля падаражэюць усе паслугі, апроч ацяплення. Па падліках чыноўнікаў, аплата камуналкі за тыповую двухпакаёўку, дзе жывуць тры чалавекі, вырасце прыблізна на пяць даляраў у месяц. Наступнае падаражанне чакаецца з 1-га чэрвеня — на 3,04 рубля павысяць тарыфы на цяпло, электраэнэргію, газ, які выкарыстоўваюць на ацяпленне. 

З новага года павялічваюцца таксама тарыфы на электраэнергію, прыкладна на 11%. За інтэрнэт і званкі за мяжу са стацыянарнага тэлефона таксама будзем плаціць больш, «Белтэлекам» павышае стаўкі прыкладна на 5%.

Падымуць мінімальны сярэдні заробак, падтрымаюць бюджэтнікаў

З 1-га студзеня павялічваецца мінімальны заробак — да 457 рублёў (цяпер ён складае 418,14 рубля). Таксама падымуць базавую стаўку, ад якой залежыць заробак бюджэтнікаў — да 207 рублёў (цяпер — 198 рублёў). 

У два разы павялічваецца аднаразовая выплата на аздараўленне бюджэтнікаў (было — палова акладу, будзе — цэлы аклад работніка). На гэта з бюджэту выдзеляць каля 120 мільёнаў рублёў.

З новага года педагогам, якія бяруць класнае кіраўніцтва і куратарства, будуць даплачваць — базавую стаўку (207 рублёў). 

Павышаецца і базавая велічыня, да якой прывязаныя многія абавязковыя плацяжы і штрафы — да 32 рублёў (цяпер — 29 рублёў). 

Выходзім на максімальны пенсійны ўзрост

З 1-га студзеня павышаецца пенсійны ўзрост: для жанчын — 58 год, для мужчын — 63 гады. Улады дасягулі пастаўленай у 2017 годзе мэты. Але магчыма, гэта не канчатковае павелічэнне. Чыноўнікі казалі, што пенсійны ўзрост жанчын могуць яшчэ падняць. Эксперты МВФ раілі беларускім уладам павышаць пенсійны ўзрост. 

Таксама з новага года на шэсць месяцаў павышаецца мінімальны страхавы стаж, неабходны для атрымання працоўнай пенсіі — цяпер гэта 18,5 года (час, калі ішлі адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны). З 2022-га будуць па-новаму разлічваць пенсіі. Перыяд, за які бяруць заробак, каб разлічыць выплаты, павялічваецца на год — да 28 гадоў неперарыўнага стажу. 

Запасаемся памідорамі — запрацуюць антызаходнія санкцыі 

З 1-га студзеня пачынае дзейнічаць прадуктовае імбарга супраць заходніх краін, што ўвялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Пад забаронай прадукцыя з краін ЕС, ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі і Ірландыі, Швейцарыі і Чарнагорыі. Цікава, што хоць Сербія і падтрымала ЕС у санкцыйным ціску, яе прадукцыю беларускія ўлады ў адказ блакіраваць не будуць. 

Вось пра якія прадукты ідзе гаворка:

  • мяса (ялавічына, свініна, свойская птушка);
  • субпрадукты, тлушчы, каўбасы, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў;
  • малако і малочная прадукцыя;
  • садавіна, гародніна і арэхі;
  • кандытарскія вырабы;
  • соль.

Важна: спіс не вычарпальны, бо маецца пазнака «і іншыя прадукты». Улады абяцаюць, што змогуць замяніць заходнія тавары беларускімі або аналагамі з краін, якія не ўводзілі санкцыі, таксама прадугледжваюцца квоты для пэўных пастаўшчыкоў. Як будзе працаваць новы механізм, стане вядома ўжо ў 2022-м. Пакуль жа незразумела нават, ці трапяць пад забарону прадукты еўрапейскіх брэндаў, якія вырабляюцца, напрыклад, у Расіі. 

Новыя падаткі

Абноўлены падатковы кодэкс пакуль не апублікаваны, але чыноўнікі анансавалі, што з 2022 года пачнуць спаганяць падатак з кожнага ўладальніка кватэры, раней плацілі тыя, хто мае больш за адну. Дакладная сума стане вядомая, калі апублікуюць змены ў кодэкс.

Таксама ў планах — падняць зборы з гаспадароў аграсядзібаў і рамесленікаў. З 1-га студзеня прымяняць спрошчаную сістэму не змогуць ІП, якія аказваюць паслугі. Выключэнне зрабілі для наступных відаў занятасці:

  • турыстычная дзейнасць;
  • дзейнасць у сферы аховы здароўя;
  • дзейнасць сухапутнага транспарту;
  • паслугі па грамадскім харчаванні;
  • дзейнасць у галіне камп'ютарнага праграмавання.

Стаўка для астатніх вырасце з 5% да 16%. Частка прадпрымальнікаў можа перайсці на сплату адзінага падатку, калі аказваюцца паслугі грамадзянам выключна для асабістых, бытавых, сямейных і іншых патрэб.

Сямейны капітал не будуць выплачваць пры ўсынаўленні

З 1-га студзеня змяняюцца правілы атрымання сямейнага капіталу для шматдзетных сямей. Дапамогу не будуць выдзяляць пры ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей. Мінпрацы ўдакладняе, што ў такіх сітуацыях дзяржава і так падтрымлівае сем’і.

Таксама з новага года давядзецца збіраць больш дакументаў, каб скарыстацца магчымасцю патраціць сямейны капітал да таго, як дзіця стане паўналетнім. Якія канкрэтна гэта дакументы, улады пакуль не ўдакладняюць. 

Чытайце таксама: Суды над Бабарыкам і Ціханоўскім, самалёт Ryanair і мігранты, разгром СМІ і Андрэй Зельцэр: галоўныя людзі і падзеі 2021 года

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі8

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць