Культура22

Памёр духоўны лідэр беларускага Манчэстэра

23 ліпеня адышоў духоўны лідэр беларускай грамады ў брытанскім Манчэстэры айцец Янка Абабурка (1921—2009).

23 ліпеня 2009 г. памёр духоўны лідэр беларускай грамады ў брытанскім Манчэстэры айцец Янка Абабурка (1921—2009).

Беларускае жыццё ў Манчэстэры бярэ пачатак у 1947—1948 гадоў, калі тут з’явіліся першыя арганізацыі паваенных эмігрантаў. Ад самага пачатку ўдзел у беларускай працы браў і Янка Абабурка.

Ён паходзіў з вёскі Морач Нясвіжскага павета (сёньня Клецкі р-н Мінскай вобл.). У Морачы ў 1940 годзе ён ажаніўся, але ўжо ў 1944-м апынуўся ў Нямеччыне, адтуль — праз Францыю трапіў у Італію, у шэрагі польскага войска. Разам з іншымі вайскоўцамі Янка Абабурка быў перавезены ў Вялікабрытанію, дзе дэмабілізаваўся і ўладкаваўся на працу.

Жыў спачатку каля Брэдфарду, пазней перабраўся ў Манчэстэр, дзе далучыўся да дзейнасці мясцовага аддзелу Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі. На пачатку 1960-х, калі праваслаўныя беларусы цэлай Брытаніі засталіся без святара, Янка Абабурка выказаў жаданне прыняць святарства. Пасля спецыяльнага навучання ў Бельгіі, 13 кастрычніка 1963 г. ў нямецкім Карлсруэ ён атрымаў святарскія свячэнні.

Ад гэтага часу ў праваслаўным жыцці брытанскіх беларусаў распачаўся новы этап. Новы святар здолеў не толькі аднавіць працу раней дзейных прыходаў у Брэдфардзе, Манчэстэры, але і стварыць новыя.

Так, пад яго апеку перайшоў прыход св. Мікалая ў Нотынгеме.

Да пачатку 1970-х а. Янка Абабурка быў адзіным святаром БАПЦ на ўсю Брытанію. Ён даваў шлюбы, хрысціў і адпраўляў пахаванні не толькі ў Манчэстэры, але і па ўсёй Англіі.

У той жа час крыху наладзілася і яго асабістае жыццё. У 1966 годзе з бацькаўшчыны прыйшла сумная вестка пра смерць ягонага адзінага сына Мікалая, аднак ужо ў 1967-м а. Абабурку ўдалося запрасіць да сябе з Беларусі жонку Кацярыну. Яна стала добрай апорай жыцця святара, яго вернай спадарожніцай. Матушка Кацярына стала сапраўднай гаспадыняй і набытай з ініцыятывы святара ў 1972 годзе царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Гэта было выдатнае дасягненьне мясцовай беларускай грамады.

Ад таго часу цэнтр праваслаўнага беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі трывала замацаваўся ў Манчэстэры, а стрыжнем гэтага жыцця стаў айцец Янка.

Цягам дзесяцігоддзяў ён выконваў свае святарскія абавязкі. Працягваў служыць і пасля смерці ў 1986 г. матушкі Кацярыны. Нават цяжкая хвароба, што напаткала айца Абабурку ў сярэдзіне 1990-х, не вымусіла яго цалкам адмовіцца ад працы. І на пачатку ХХІ ст. ён яшчэ на вялікія святы служыў у сваёй царкве ў Манчэстэры, нягледзячы на тое, што на службы збіраліся цяпер усё менш і менш вернікаў — мясцовая беларуская грамада імкліва змяншалася. Толькі ў апошнія гады айцец Янка быў вымушаны адмовіцца ад багаслужбаў, а царкву — плён ягонага жыцця — пазасталыя беларусы Манчэстэру былі прымушаны выставіць на продаж...

Ён адышоў, як паціху спачывае і беларускае жыццё Манчэстэру, апірышчам якога ён быў доўгія гады.

Светлая памяць, айцец Янка!

Наталля Гардзіенка

Каментары2

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць