Здарэнні

«У вашым раёне працуе ГУБАЗ». Затрыманы і аштрафаваны бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч, яго кватэру разграмілі 

Жонка прыйшла з працы 29 верасня і ўбачыла, што дома пагром, а муж знік. 

Анатоль Кудласевіч

«Дакладнай інфармацыі няма. Але сітуацыя такая: маці вярнулася дадому, а там усё разбурана, рэчы раскіданыя па падлозе. Раскіданае абсалютна ўсё, нават нейкія крупы і спецыі.

Няма бацькі, няма двух ноўтбукаў, мабільніка, бацькавых таблетак ад ціску, некаторых асабістых рэчаў. Пры гэтым каштоўнасці не кранутыя, — кажа Мікалай, сын Анатоля Кудласевіча. — Я звязаўся з адвакатам, званіў у міліцыю. Яго пачалі шукаць, мне пазваніў дзяжурны і сказаў, што ў тым раёне, дзе жывуць бацькі, працуе ГУБАЗ. 

І сітуацыя ў кватэры падобная на ператрус пасля ГУБАЗа, плюс у бацькі актыўная грамадзянская пазіцыя, ён не саромеецца пісаць у фэйсбуку… І быў пару дзён у камандзе Ціханоўскага мінулай вясной, катаўся па Беларусі…

Таму мяркуем, што тата затрыманы. Але пакуль нічога канкрэтнага няма».

Кудласевіч мае інваліднасць другой групы, у яго выдаленае адно лёгкае праз анкалогію.

«Таксама бацька мае праблемы з ціскам, яму трэба пастаянна прымаць лекі, інакш пачынае задыхацца», — расказвае сын.

У мінулым годзе, нягледзячы на інваліднасць, 60-гадовы Анатоль Кудласевіч быў асуджаны на 10 сутак за «мітынг» падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

«А вясною 2021 года ў кватэры бацькі ўжо праходзіў ператрус у сувязі са справай Аўтуховіча. Нагодай стала тое, што яны перапісваліся недзе ў сеціве. Але тады праводзілі ператрус даволі далікатна, бацьку дапыталі і адпусцілі», — кажа сын.

Пазней стала вядома, што Анатоля Кудласевіча аштрафавалі на 2900 рублёў.

Пратакол на Анатоля склалі па артыкуле 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Яго абвінавацілі ў тым, што ён размясціў БЧБ-сцяг на балконе сваёй кватэры.

Кудласевіч распавёў, што супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго раніцай 29 верасня, а сцяг у кватэры вісеў яшчэ з 2020 года.

Суддзя Ала Скуратовіч зрабіла некалькі заўваг Анатолю, каб ён «гаварыў па сутнасці», бо тое, што «народ падманулі» не мае дачынення да справы. Вынікам суда стаў штраф 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць