Інтэрнэт і СМІ

Мікіту Мелказёрава захэйцілі за беларускую мову. А ён пачаў яе ўсур'ёз вучыць!

Нядаўна ютуб-блогер Мікіта Мелказёраў абвесціў чэлендж: калі на яго інстаграм падпішацца 30 тысяч чалавек, зробіць выпуск па-беларуску. Многія ўспрынялі гэта крытычна, маўляў, проста так па-беларуску блогер і гаварыць не можа. Мелказёраў казаў, што ўпершыню сутыкнуўся з такім хэйтам. І знайшоў людзей, якія вучаць яго беларускай мове.

Фота з сацыяльных сетак

«У мяне ў школе былі вельмі прафесійныя настаўнікі. Таму я разумею, што ў мяне добрая база і я даволі таленавіты ў тым, што тычыцца моваў. Але ёсць праблема з сістэмнымі рэчамі. Як і з любой мовай, павінна быць практыка, — тлумачыць Мікіта. — 

Калі ўзнік той вэрхал першапачатковы, акрамя хэйту было і шмат падтрымкі. Мне напісалі каля 10 чалавек, якія сказалі: эгей, хлопча, калі ты хочаш практыкавацца, мы можам з табой размаўляць.

На гэтым тыдні якраз і пачалі.

Ёсць дзве дзяўчыны, якія размаўляюць са мной па-беларуску, калі ў іх ёсць вольны час, па гадзіне ў дзень. Яны робяць нататкі і пасля пішуць, што было не так. Вось такі экспрэс-курс.

Беларускую я больш-менш ведаю, але быў псіхалагічны блок, каб на ёй размаўляць. Мы працуем са слоўнікам, з русізмамі і нейкім адчуваннем перфекцыянізму. Напрыклад, слова «хацець» — мне здаецца, што гэта калька з рускай мовы і трэба падабраць іншае. Мне патлумачылі, што па першасці можна ўжываць наркамаўку, а тарашкевіца, якая больш літаратурная, — гэта крок на будучыню».

Апроч заняткаў, блогер глядзіць кіно па-беларуску і стараецца часцей перапісвацца на роднай мове. Кажа, у каманды «Жизнь-малины» ёсць мэта — рабіць раз на месяц беларускамоўны выпуск інтэрв’ю.

Дарэчы, да 30 тысяч падпісчыкаў у інстаграме Мікіта пакуль не дайшоў, засталося сабраць яшчэ 2000 падпісак.

Чытайце таксама:

«З такім аб’ёмам хэйту сутыкнуўся ўпершыню». Мелказёраў паабяцаў за падпіску выпусціць відэа па-беларуску — і атрымаў шмат крытыкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць