Грамадства

«Гэта добраахвотная ініцыятыва». У медыкаў лідскай бальніцы масава збіраюць грошы на Чырвоны Крыж

У супрацоўнікаў лідскай бальніцы ў масавым парадку збіраюць грошы на Чырвоны Крыж. Як распавялі «Нашай Ніве», усім раздалі на подпіс адпаведную заяву. 

Памер унёска — 0,75% месячнага заробку, ён плаціцца раз на год. Такая практыка, кажуць, тут ужо не першы год.

«Наша Ніва» папрасіла Беларускі Чырвоны Крыж пракаментаваць сітуацыю.

«Сыходзячы з прынцыпу добраахвотнасці міжнароднага руху ніхто не мае права прымушаць здаваць грошы ці станавіцца членам Беларускага Чырвонага крыжа. Гэта выключна добраахвотная ініцыятыва. Просьба з боку Лідскай ЦРБ запоўніць такую заяву — унутраны працэс бальніцы, падпісваць ці не, вырашае кожны індывідуальна. Са свайго боку мы ўдзячны кожнаму, хто падтрымлівае нас і дапамагае аказваць дапамогу тым, каму яна неабходная», — адказалі ў прэс-службе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць