Грамадства

Барадач, Костка, Лупаносаў… Апублікаваны спіс сілавікоў, якіх Лукашэнка пазбавіў званняў

6 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны спіс экс-сілавікоў, якіх Аляксандр Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў. Адпаведны ўказ падпісаны 4 мая. У спісе 87 прозвішчаў.

Пытанне аб пазбаўленні пэўных асоб воінскіх і спецыяльных званняў ініцыявалі кіраўнікі сілавых ведамстваў «з улікам характару і ступені цяжкасці ўчыненых супрацьпраўных дзеянняў», піша Tut.by.

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі тлумачылі прычыны, па якіх экс-сілавікоў пазбавілі званняў: «У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў краіне з мэтай яе дэстабілізацыі асобныя вайскоўцы і супрацоўнікі нагняталі пратэсныя настроі ў грамадстве, арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, размяшчалі ў сетцы Інтэрнэт экстрэмісцкія матэрыялы, заклікалі да радыкальных дзеянняў, публікавалі асабістыя даныя дзяржаўных служачых, журналістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, выступалі з абвінавачваннямі, абразамі і пагрозамі ў іх адрас. Дыскрэдытуючы гонар і годнасць вайскоўца і супрацоўніка, праяўлялі непавагу да дзяржаўных сімвалаў, выкідалі службовыя пасведчанні, здымалі пагоны, адмаўляліся ад выканання службовых абавязкаў».

Воінскіх званняў пазбаўленыя палкоўнік і падпалкоўнік у адстаўцы, 5 падпалкоўнікаў запасу, 2 маёра запасу, 8 капітанаў запасу, 10 капітанаў юстыцыі запасу, старшы лейтэнант юстыцыі запасу, лейтэнант і прапаршчык запасу.

Спецыяльных званняў пазбаўленыя 2 палкоўнікі міліцыі запасу, 10 падпалкоўнікаў міліцыі запасу, 8 маёраў міліцыі запасу, 9 капітанаў міліцыі запасу, 11 старшых лейтэнантаў міліцыі запасу, 2 лейтэнанта, прапаршчык і старшына міліцыі запасу, 3 старшыя сяржанты міліцыі запасу, старшы сяржант унутранай службы запасу, падпалкоўнік юстыцыі запасу, маёр юстыцыі запасу, 4 капітана юстыцыі запасу, 2 старшыя лейтэнанты юстыцыі запасу.

Сярод прозвішчаў ёсць тыя, якія ўжо не раз за апошнія месяцы сустракаліся ў навінах. Напрыклад, былы следчы Яўген Юшкевіч, які 19 красавіка гэтага года перастаў выходзіць на сувязь, а пазней высветлілася, што ён у СІЗА КДБ.

Па словах адваката, сваякам паказалі пастанову на ператрус, дзе пазначаны артыкул 289 КК (Акт тэрарызму). Раней яго затрымлівалі 24 лістапада. Тады яму заявілі, што ён з'яўляецца падазраваным па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Экс-начальнік ДАІ Сяргей Маслоўскі пазбаўлены спецзвання палкоўніка міліцыі запасу. 11 кастрычніка 2020 года яго затрымалі за ўдзел у нядзельным маршы. Яму далі 15 сутак арышту, на наступны дзень пасля суда ён на хуткай трапіў у шпіталь з падазрэннем на інсульт, ударамі і гематомамі. Па заканчэнні арышту на волю не выйшаў, яго затрымалі зноў, ужо за непадпарадкаванне ўчастковаму, і тая ж суддзя «выпісала» яшчэ 15 сутак.

Станіслаў Лупаносаў быў у званні падпалкоўніка міліцыі запасу. У канцы сакавіка гэтага года ГУБАЗіК распавёў пра «крата». У МУС заявілі, што выкрылі Лупаносава.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа, яго абвінавачваюць у замаху на акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай (ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 КК РБ).

У спісе шмат прозвішчаў тых экс-сілавікоў, якіх дзяржава назвала датычнымі да тэрарыстычнай дзейнасці, напрыклад, Андрэй Астаповіч, Ігар Лобан, Ігар Макар і іншыя.

Сярод пазбаўленых званняў — былыя палкоўнік і падпалкоўнікі ў адстаўцы Уладзімір Барадач, Сяргей Аніська і Валерый Костка. Былы камандзір брыгады спецназа ў Мар'інай Горцы Уладзімір Барадач і супрацоўнік КДБ Валерый Костка ўваходзілі ў грамадскую камісію па расследаванні знікнення экс-міністр унутраных спраў Юрыя Захаранкі. Сяргей Аніська з'яўляецца былым супрацоўнікам контрвыведкі.

Фёдар Кандзіранда быў старшым выкладчыкам агульнавайсковага факультэта Вайсковай акадэміі. 13 жніўня ён падаў рапарт на звальненне. Ён пазбаўлены звання падпалкоўніка запасу, як і Сяргей Бендзя, Дзмітрый Пратасевіч, Сяргей Шалыгін, Сяргей Шпак.

Маёр запасу Аляксандр Ісачэнка звольніўся з арміі пасля жнівеньскіх падзей. Цяпер ён пазбаўлены звання.

Усяго ў спісе 87 прозвішчаў. Поўны спіс апублікаваны тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ5

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць