Грамадства

Прадпрымальнік з Маладзечна набыў за 29 рублёў сядзібу XVI стагоддзя ў Клецкім раёне

Сядзібу Яленскіх у Клецкім раёне прадалі за 29 рублёў, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ. Пераможцам аўкцыёну стаў прадпрымальнік з Маладзечна (яго імя не назвалі). Ён плануе адрэстаўраваць унікальную славутасць і адкрыць на яе месцы аздараўленчы комплекс, паведамляе Рэгіянальная газета.

СТБ

Сёння некалі прыгожы палац наведваюць толькі рэдкія турысты. Знаходзіцца сядзіба Яленскіх у аграгарадку Туча. Упершыню яна згадваецца ў 16 стагоддзі. Тады гэта былі валоданні маці аднаго з князёў ВКЛ. У канцы стагоддзя землі перайшлі Радзівілам, пазней — прадстаўнікам вядомага валынскага роду Яленскіх.

Па словах навуковага супрацоўніка Музея гісторыі Клеччыны Таццяны Майсак, у 18 стагоддзі тут быў парк, бровар, вадзяны млын, сажалкі, карчма, кузня і розныя гаспадарчыя пабудовы. У 19 — уладальнік Казімір Яленскі — самы вядомы прадстаўнік роду — забіраў да сябе асірацелых дзяцей мясцовай шляхты. Ён займаўся ўнутраным убраннем сядзібы. Да 20 стагоддзя ў маёнтку з’явілася вялікая калекцыя антыкварыяту. Але багацці былі вывезены, а пасля зніклі падчас Першай сусветнай.

Маёнткам валодала Марыя Яленская з дачкой Ядвігай. Ядвіга памерла дзесяць гадоў таму ў Бразіліі.

Адзін час у маёнтку размяшчалася бальніца. У 1970-я гады — школа. Тады з’явілася прыбудова пад спартыўную залу. Але і школа неўзабаве зачынілася. Будынак па гэты дзень не выкарыстоўваўся.

Сядзібу ўжо прадавалі ў 2011 годзе. Але тады гаспадары, мабыць, не разлічылі свае сілы. Рэканструкцыю не правялі.

У новага ўладальніка па законе ёсць 12 месяцаў пасля рамонту на тое, каб адкрыць аб’ект для турыстаў. Акрамя гэтага, на працягу пяці гадоў ён не зможа закрыць бізнэс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары3

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»45

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне1

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары3

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць