Дзяржабвінаваўца патрабуе два гады турмы і паўтара года «хіміі» за надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай

У Мінску судзяць некалькі чалавек за аднаўленне надпісу «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага. Так, у Фрунзенскім судзе працягваецца працэс над 26-гадовым Максімам Паўлюшчыкам і 25-гадовай Марыяй Бабовіч.
Дзяржаўны абвінаваўца спаслалася на «хуліганскі матыў» і просіць для Максіма Паўлюшчыка два гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Марыі Бабовіч — да 1 года 6 месяцаў пакарання без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, а таксама змяніць ёй меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, піша «Радыё Свабода».
Супраць Паўлюшчыка і Бабовіч пачалі справу за хуліганства і наўмыснае пашкоджанне маёмасці, што пацягнула шкоду ў буйным памеры — паводле ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218. Падставай стала аднаўленне надпісу «Не забудзем» на месцы гібелі 10 жніўня Аляксандра Тарайкоўскага.
Прадстаўніца «Гаррамаўтадара» на працэсе сказала, што прадпрыемства адмаўляецца ад пазову ў звязку з тым, што на разліковы рахунак прадпрыемства паступілі грошы для кампэнсацыі заяўленага ўрону ў 211 рублёў. Прадстаўніца «Гаррамаўтадара» адмовілася ад выступу ў спрэчках.
Другія суткі камунальнікі «адмываюць» мемарыял Тарайкоўскаму. Навошта гэта можа рабіцца?
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары