Грамадства1212

«Амапавец кажа: «Я таксама з вамі, але не ведаю, што мне рабіць». Гісторыя легендарнага ФОТА з 9 жніўня

9 жніўня сеціва абляцела фота, дзе сілавік ідзе пад руку з пратэстоўцамі і салютуе шчытом. «Наша Ніва» пагаварыла з хлопцам з таго фота, ён распавёў, што адбывалася.

AFP/Сяргей Гапон.

«Гэта было 9 жніўня на Нямізе, насупраць Палаца спорту», — згадвае Максім. Гэта ён, падкачаны хлопец з дрэдамі, ідзе пад руку з амапаўцам на здымку.

Максім расказвае:

«Спачатку я стаяў адзін насупраць шэрагу сілавікоў, вакол пратэстоўцы амаль усе разбегліся. Я ўжо сарваў голас, калі штосьці ім крычаў, таму я проста стаяў і глядзеў на іх. А чаму не? Я ж у сваёй краіне.

Амапаўцы стаялі, час ад часу лупілі па шчытах, але не чапалі. Страшна мне не было — бо тады ж яшчэ ніхто не ведаў, што сілавікі робяць з людзьмі пасля затрыманняў.

Фота Дзмітрыя Брушко, tut.by

У нейкі момант да мяне далучыліся двое, мужчына і жанчына. Я іх не ведаў, яны проста падышлі і ўсталі побач».

У нейкі момант АМАП пайшоў наперад.

«Я не адыходзіў, сілавікі прайшлі скрозь мяне, пару разоў ударылі. Білі дубінкамі, шчытамі, нагамі. Але я ляжаў на зямлі, пасміхаўся і глядзеў ім у вочы. Я шмат займаўся спортам, адзінаборствамі, і фізічны боль са мной не працуе — хай топчуць мяне, мне ўсё роўна, — кажа Максім. — Пасля амапаўцы паднялі мяне, але затым чамусьці вырашылі зноў скруціць і пакласці на зямлю. Я падыграў, лёг.

І тут адзін з амапаўцаў узяў мяне, і, як я разумею, збіраўся цягнуць у аўтазак. У той момант да мяне зноў падышлі тыя мужчына і жанчына.

Я пачаў ветліва казаць амапаўцу: «Што ж ты робіш? Навошта? Мы ж адзін народ!»

І ён раптам кажа: «Ды я на вашым баку, але такая праца».

Я адказваю: «Якая ж гэта праца, выконваць злачынныя загады супраць сваіх жа людзей?»

У выніку, расказвае Максім, амапавец узяў яго пад руку і разам з тымі людзьмі, якія падышлі, вывеў за спіны сілавікоў.

«Каму ён там салютаваў шчытом, калі шчыра, я ўжо не памятаю. Але ён правёў нас за шэраг АМАПа, там і адпусціў. Кажа, ідзіце дадому. Я адмовіўся, кажу — буду са сваім народам. Амапавец кажа: я таксама з вамі, але я не ведаю, што мне рабіць», — згадвае Максім.

Затым Максім з тымі двума пратэстоўцамі сышоў. Далейшы лёс байца, які іх вывеў, ён не ведае.

«Але ў першы дзень не ўсе амапаўцы былі быдлам. Так, былі тыя, каму ў кайф было збіваць людзей. Але шмат хто проста рабіў выгляд, што лупіць, удары былі дакладна не ў поўную сілу, — запэўнівае Максім. — І калі стаіш перад амапаўцамі, кажаш ім у твар, у вочы: «Што вы робіце, вы ж бачыце, што мы не наркаманы, не забойцы?..» У такія моманты было бачна, што сілавікі ўсё разумеюць».

Праўда, пасля Максім кажа, што вымушаны быў з’ехаць з Беларусі. Сёння ён у Лондане.

«Дома былі пастаянныя ператрусы, на мяне завялі некалькі спраў. У выніку я з’ехаў. У Беларусі ў мяне быў бізнэс, але я яго прадаў, прадаў аўто, узяў свае ашчаджэнні. І выбраў Лондан, бо тут клімат падобны на Беларусь, годныя зарплаты, узровень жыцця. Цяпер буду вучыцца, выбіраю паміж акцёрам і інжынерам-будаўніком, — кажа Максім. — Бацькі мае з Расіі, але жылі ў Беларусі вельмі доўга. Цяпер яны таксама вярнуліся ў Расію. Падзеі жніўня-верасня сталі апошняй кропляй».

Максім таксама растлумачыў, чаму выйшаў на вуліцу пасля выбараў:

«Я нарадзіўся пры гэтым прэзідэнце, але ён мне не падабаецца. Я паездзіў па свеце, быў у Еўропе, ЗША, Канадзе. І каб у цэнтры Еўропы былі такія заробкі і пенсіі, як у нас — гэта абсурд. У нас жа няма катаклізмаў, вулканаў, цунамі, чаму тады краіна не можа жыць нармальна? Прычына відавочная — нелегітымны прэзідэнт».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць