Грамадства11

«Спыніце насілле»: зварот калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

Калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі занепакоены падзеямі, якія адбываюцца ў апошнія дні ў нашай краіне. Ужыванне гвалту ў дачыненні мірных грамадзян і масавыя затрыманні пасля 9 жніўня 2020 г. не маглі пакінуць абыякавымі работнікаў архіва.

У ліку затрыманых аказаліся нашы калегі, навукоўцы, работнікі сферы культуры і адукацыі, у тым ліку карыстальнікі чытальных залаў архіва, сваякі і блізкія многіх супрацоўнікаў.

Паколькі ўсе слаі беларускага грамадства зацікаўлены ў падтрыманні правапарадку і захавання законнасці,

мы заклікаем кіраўніцтва краіны:

— забяспечыць грамадзянам захаванне правоў і свабод, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама права на атрыманне, захаванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі;

— даць прававую ацэнку парушэнням, дапушчаным у ходзе выбарчай кампаніі; — вызваліць з месцаў прымусовага ўтрымання ўдзельнікаў акцый пратэсту, затрыманых пасля 9 жніўня 2020 г., і забяспечыць аб'ектыўны і неперадузяты разгляд іх спраў;

— спыніць ужыванне гвалту з боку прадстаўнікоў органаў правапарадку і, у прыватнасці, выкарыстання спецсродкаў у дачыненні да мірных дэманстрантаў і журналістаў;

— правесці расследаванне і даць прававую ацэнку фактам збіцця ўдзельнікаў акцый пратэста і гвалту ў дачыненні асоб, затрыманых за ўдзел у іх, а таксама дзеянням, якія прывялі да гібелі дэманстрантаў.

Гэтыя захады дазволяць пазбегнуць далейшага росту напружанасці і будуць спрыяць устанаўленню ў беларускім грамадстве атмасферы дыялогу і ўзаемаразумення. Як захавальнікі шматвекавой дакументальнай спадчыны нашага народа, перакананы, што ацэнку дзеянняў усіх бакоў любых канфліктаў заўсёды дае аб'ектыўны і неперадузяты суд Гісторыі.

Лёс кожнага грамадзяніна важны для будучыні ўсёй краіны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску24

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка48

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

Фіны, грэкі і датчане лічацца фаварытамі. Топ-8 сёлетняга «Еўрабачання»: вось хто мае шансы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка22

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць