Грамадства2020

Мінабароны пра выступ Хрэніна: Беларускі народ не хоча, каб яму што-небудзь навязвалі звонку

Міністэрства абароны адказала на публікацыю тэзісаў міністра Віктара Хрэніна на сайце «Нашай Нівы».

Чытайце. «Злачынны загад, не злачынны… Мы — людзі ваенныя». Закрыты выступ міністра абароны перад афіцэрамі

У ваеннае ведамства паступаюць пытанні ад прадстаўнікоў СМІ з нагоды «закрытай нарады, на якой выступіў міністр абароны». Інфармуем, што ніякай закрытай нарады не праводзілася. Міністр выступіў на планавым інфармаванні, якое праходзіць рэгулярна.

Беларуская армія была і застаецца непадзельнай часткай беларускага народа, які не хоча, каб яму што-небудзь навязвалі звонку.

Мы бачым, што ў інтэрнэце ўжо трактуюць выступ міністра як тое, што ён «пераконваў афіцэраў у тым, што яны павінны выконваць любы загад, нават злачынны».

Выкананне загадаў выразна рэгламентавана статутамі. Пункт 35 Статута ўнутранай службы Узброеных Сіл вызначае, што «загад —абавязковы для выканання, выказаны ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам вусны або пісьмовы ўказ начальніка».

Больш за тое, само прымяненне Узброеных Сіл дакладна вызначана законамі і ваеннай дактрынай Беларусі.

Што тычыцца слоў генерал-маёра Віктара Хрэніна, то ўчора ён выступіў з заявай аб пачатку комплекснага тактычнага вучэння на гродзенскім кірунку. Яго выступ завяршаецца словамі: «Мы ўсе беларусы. Гэта наша зямля і мы яе нікому не аддадзім» — гэта ўсё, што трэба ведаць аб пазіцыі міністра абароны.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску23

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка47

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

Індыя збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй у яшчэ адной стратэгічнай сферы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка18

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць