Улада2424

Лукашэнка і Зяленскі паспаборнічалі ў жартах — найлепшыя моманты ВІДЭА

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння праводзяць сваю першую сустрэчу ў рамках форуму рэгіёнаў Украіны і Беларусі ва ўкраінскім Жытоміры. Сустрэча праходзіць у адносна нефармальнай і свабоднай атмасферы, а кіраўнікі Украіны і Беларусі ахвотна абменьваюцца жартамі, што выклікала шквал пазітыўных эмоцый у прысутных журналістаў. Вось толькі некаторыя з іх.

Зяленскі — Лукашэнку: А вы не саромейцеся, Аляксандр Рыгоравіч

— Чым бліжэй, чым больш роднымі і згуртаванымі будуць нашы дзяржавы, тым большы супраціў мы будзем адчуваць. Ніхто ніколі, як бы ні заяўлялі палітыкі, не дазволіць нам вельмі моцна сябраваць. Бо, на жаль, свет дзейнічае па прынцыпе «падзяляй і ўладар», — заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі пасля перамоваў з Зяленскім. — Столькі журналістаў тут, зараз падумаюць, што мы тут сабраліся супраць Расіі ці Кітая. Ды не!

— А вы не саромейцеся, Аляксандр Рыгоравіч, — пажартаваў у адказ Зяленскі.

— Вы не думайце, што толькі там (у Расіі) нас будуць прэсаваць. Гэта і на Захадзе не вельмі ўспрымуць, — засмяяўся Лукашэнка. — Мы гэта ўсведамляем і гэты бар'ер мы поўныя рашучасці пераадолець. Мы не хочам супраць кагосьці сябраваць.

Фота: БелТА.

Лукашэнка насмяшыў залу словамі пра Уладзіміра Уладзіміравіча

Дыялог Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага ў рамках II Форуму рэгіёнаў дзвюх краін выклікаў бурную рэакцыю залы.

Беларускі лідар падчас выступу, прысвечанага аднаўленню тавараабароту з Украінай, агаворваецца і прамаўляе «рэгіёны Расіі».

Пасля таго як Зяленскі звяртае ўвагу на памылку, Лукашэнка кажа: «Я ўжо спалохаўся, няўжо я «Уладзімір Уладзіміравіч» сказаў». На што ўкраінскі прэзідэнт адказвае: «Дзякуй богу, не». Прысутныя журналісты адрэагавалі смехам і апладысментамі.

Фота: БелТА.
Фота: Tut.by.

Лукашэнка — украінскім журналістам: Госпадзе, як Уладзімір Аляксандравіч вас цярпіць?

Украінская журналістка паскардзілася, што ў журналістаў ва Украіне складваюцца напружаныя адносіны з кіраўніком украінскай дзяржавы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адказаў журналістцы наступнае: «У вас? З Уладзімірам Аляксандравічам (Зяленскім) адносіны напружаныя? Я іду за ім і думаю: Госпадзе, як ён вас цярпіць. Ды вы што, у вас выдатныя адносіны!»

Чокнуліся шклянкамі з вадой

А вось поўнае відэа выступаў Зяленскага і Лукашэнкі, якія не раз перарываліся смехам:

Каментары24

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім12

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі8

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд5

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі33

Трамп заявіў, што Маск зняў абмежаванні на доступ Кіева да спадарожнікавай сувязі Starlink3

Звычайны скотч аказаўся больш эфектыўным за мяшкі з пяском пры абароне дзвярэй ад паводкі

У Фарным касцёле Гродна рэстаўруюць алтар XVIII стагоддзя. Адкрыць плануюць налета2

Макрон забараніў любыя дэманстрацыі, апрача прафсаюзных6

Жыхарка Воранаўскага раёна аддала сваю машыну ў рамонт. А пасля пабачыла ў тыктоку, што яе прадалі на запчасткі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім12

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць