Грамадства3030

Эксперымент у Гродне: беларускую мову на прыпынках транспарту замяняюць рускай

У рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся чытач Аляксей Лук’янчык. Яго непакоіць з’яўленне на прыпынках грамадскага транспарту раскладаў на рускай мове. Яшчэ нядаўна ўсе расклады былі беларускамоўныя. Hrodna.life высветліў, ці варта чакаць поўнай русіфікацыі раскладаў на прыпынках.

У першай палове жніўня Аляксей Лук’янчык звярнуў увагу на тое, што на некаторых прыпынках грамадскага транспарту абноўленыя расклады руху былі выкананы не на беларускай, а на рускай мове. З гэтым пытаннем ён звярнуўся да кіраўніцтва аўтобуснага парка Гродна. Зварот перанакіравалі ў арганізацыю, якая непасрэдна займаецца вырабам і размяшчэннем раскладаў руху на прыпынках.

Hrodna.life праверыў, як выглядаюць расклады на некаторых прыпынках у цэнтры. Высветлілася, што расклады руху тралейбусаў напісаны па-руску, расклад руху аўтобусаў — па-беларуску.

У тралейбусным упраўленні паведамілі, што ўжо больш за год вырабам і размяшчэннем раскладаў на прыпынках займаецца «Аператар пасажырскіх перавозак».

З’яўленне рускамоўных раскладаў там, дзе раней былі беларускамоўныя — гэта эксперымент. «Вырашылі паглядзець, як людзям больш падабаецца. Нехта піша «чаму на беларускай», іншыя пішуць, што павінна быць на беларускай. Таксама звярталіся з прапановай рабіць расклады на англійскай, бо да нас прыязджае шмат турыстаў», — кажа кіраўнік аддзела арганізацыі перавозак Аператара пасажырскіх перавозак Вадзім Васільеў.

Паколькі ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, «Аператар» лічыць, што інфармацыя на транспарце можа быць на любой з іх.

Для зручнасці турыстаў у цэнтральнай частцы горада ўжо на 10 прыпынках расклад прадубліравалі на англійскай мове.

«Напэўна, паціху будзем пераходзіць на беларускую, каб і іншаземцам паказаць, што мы самастойная дзяржава, падкрэсліць сваю нацыянальнасць і свае асаблівасці, — запэўнілі Hrodna.life у Аператара пасажырскіх перавозак. — Усё будзе згодна з заканадаўствам, на абедзвюх дзяржаўных мовах, але перавага будзе надавацца беларускай».

Каментары30

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА13

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Малады дзед з Кармы захацеў далучыць Сумы да Расіі. Практычны вынік — унучка ў Мазыры убачыць яго толькі на фота8

Група захопу затрымала вядомых віцебскіх трэш-стрымераў падчас эфіру11

Смяротны вірус з круізнага лайнера пранік у Еўропу і пачаў перадавацца ад чалавека да чалавека4

Adidas апране беларускіх футбалістаў. Што кажуць у кампаніі?

Нямецкі турыст выйграў суд пра занятыя лежакі ля басейна6

Жанчына з інваліднасцю з Гомеля, якой некалі дапамагала Алексіевіч, выйшла на свабоду пасля палітычнага тэрміну1

Нягледзячы на санкцыі, расіянам сталі выдаваць больш шэнгенскіх віз9

Пашынян адмовіўся прысутнічаць на парадзе ў Маскве2

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА13

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць