Спорт

Adidas апране беларускіх футбалістаў. Што кажуць у кампаніі?

УЕФА паведаміў, што беларуская футбольная зборная атрымае форму ад кампаніі Adidas. Ані Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў, ані нямецкі вытворца не ўбачылі ў гэтай супрацы з Менскам нічога ганебнага, піша «Белсат». 

Новая форма Adidas дзевяці футбольных зборных краінаў Еўропы. Фота: uefa.com

У зборнай Беларусі па футболе — новы тэхнічны спонсар, паведамілі медыі 1 траўня. У гэты дзень Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЕФА) абвясціў, што кампанія Adidas зробіць вопратку для дзесяці камандаў паводле адмысловай праграмы UEFA Kit Assistance. Яна існуе з 2007 года і «забяспечвае невялікія нацыянальныя асацыяцыі формай для гульняў і трэніровак, гарантуючы, што іх каманды могуць выступаць у высакаякаснай, індывідуальнай форме, што адлюстроўвае іх футбольную культуру і гісторыю».

Adidas будзе партнёрам цягам двух гадоў зборных Андоры, Беларусі, Кіпру, Фарэрскіх астравоў, Казахстану, Косава, Ліхтэнштэйну, Паўночнай Македоніі, Мальты і Сан-Марына. На сайце УЕФА прэзентаваная форма ўсіх камандаў, акрамя беларускай.

Нямецкая кампанія фактычна адмовілася каментаваць супрацу з беларускай камандаю: у адказ на запыт «Белсату» фірма параіла звяртацца ў Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў.

У прэс-службе УЕФА заявілі «Белсату», што эксклюзіўнай супрацы з Беларуссю няма: «Звяртаем увагу, што праграма UEFA Kit Assistance адкрытая для ўсіх асацыяцыяў-чальцоў УЕФА».

Там таксама растлумачылі, чаму не паказалі распрацаваную для беларускіх футбалістаў экіпіроўку:

«Беларусь пастанавіла не прэзентаваць сваю новую форму».

На астатнія пытанні, у тым ліку адносна імавернага парушэння санкцыяў, у Звязе еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў не адказалі, заявіўшы, што «на гэтым этапе ў нас няма дадатковых каментароў».

Да апошняга часу футбольную зборную Беларусі апранала італьянская кампанія Errea Sport. У 2022 годзе гэтага вытворцу таксама абралі ў якасці партнёра праграмы UEFA Kit Assistance.

Каментары

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць