Улада1818

Віталь Рымашэўскі: Не пайшлі на канфрантацыю з уладай. Рыхтуем форум у падтрымку журналістаў

Віталь Рымашэўскі. Фота Радыё Свабода

Чаму не адбыўся Марш салідарнасці з журналістамі?

Нагадаем: ідэя правядзення масавай акцыі ўзнікла пасля таго, як Следчы камітэт распачаў так званую «справу БЕЛТА». На допыты былі выкліканы журналісты шэрагу незалежных СМІ. У той жа час у судзе разглядалі справу прафсаюзаў, абвінавачанымі па якой праходзілі лідары РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік.

Карацей, падставы для ўсплёску справядлівага народнага абурэння, здаецца, былі.

Была нават названа канкрэтная дата правядзення Маршу — 15 верасня. Але ні ў названы дзень, ні пазней ніякай акцыі ў сталіцы не адбылося.

«Апазіцыя ў чарговы раз папіярылася і нічога не зрабіла», — гучалі папрокі на адрас арганізатараў Маршу салідарнасці.

«Народная воля» вырашыла высветліць, чаму насамрэч не адбылася акцыя.

— Прадстаўнікі аргкамітэта — а ў яго, акрамя хрысціянскіх дэмакратаў, уваходзілі яшчэ некалькі дэмакратычных структур, — у тым ліку і прадстаўнікі прафсаюза РЭП, звярнуліся ў Мінгарвыканкам, каб атрымаць афіцыйны дазвол на правядзенне Маршу салідарнасці, — распавядае Віталь Рымашэўскі. — Мы хацелі, каб усё было па законе.

Планавалася, што мерапрыемства пройдзе ў цэнтры Мінска — на плошчы Парыжскай камуны. Аднак Мінгарвыканкам не дазволіў правесці гэтую акцыю там, дзе мы хацелі. Сталічныя ўлады спаслаліся на тое, што заяўка не адпавядае пераліку месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Пры гэтым, як гэта звычайна бывае, нам нават не прапаноўвалі правесці мерапрыемства на плошчы Бангалор.

— Аргкамітэт пагадзіўся б на такую прапанову?

— Не. У Мінску ёсць тры легальныя пляцоўкі для правядзення мітынгаў. Акрамя пляцоўкі ў раёне плошчы Бангалор, гэта Кіеўскі сквер і парк імя 50-годдзя Кастрычніка.

Праводзіць мерапрыемства на «задворках» мы не збіраліся, пра што і паведамілі гарадскім уладам, настойваючы на тым, што Марш павінен адбыцца выключна ў цэнтры сталіцы.

У Мінгарвыканкаме нас папярэдзілі: калі мы зладзім мерапрыемства там, дзе запланавана, — будуць арышты.

Пасля гэтага адбылося пасяджэнне аргкамітэта. Вырашальны голас там быў за сябрамі прафсаюза РЭП. У выніку было вырашана не ісці на канфрантацыю з уладай, не падстаўляць людзей пад дубінкі…

Зараз мы шукаем іншыя формы для падтрымкі незалежных журналістаў. Плануецца, што ў Мінску пройдзе форум у падтрымку журналістаў незалежных СМІ. Зараз мерапрыемства ў стадыі падрыхтоўкі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў3

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка4

Сі Цзіньпін заклікаў Трампа да асцярожнасці ў пытанні Тайваня праз рызыку канфлікту паміж ЗША і Кітаем

75‑гадовы архіепіскап БПЦ папрасіўся на спачын — але яму дазволілі застацца

Статкевіч: Масавыя афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы11

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года3

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары7

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію21

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў3

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць