Грамадства2424

Улады ўсталявалі мемарыяльную шыльду ў «Аршанскіх Курапатах» ФОТА

На помніку-камені, які адзначае месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай, зьявілася шыльда са словамі «Месца памяці і смутку». Сваякі рэпрэсаваных прасілі, каб на шыльдзе быў тэкст «Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій», але ў Аршанскім райвыканкаме на гэта не пагадзіліся, піша Радыё Свабода.

Падчас абмеркаваньня ўдзельнікі ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы» даводзілі мясцовым уладам, што надпіс варта зрабіць на чатырох мовах: па-беларуску, па-расейску, па-польску і на іўрыце — зважаючы на тое, што сярод расстраляных былі пераважна беларусы, расейцы, палякі ды габрэі. Але ў канчатковым варыянце польскую мову замянілі на ангельскую, патлумачыўшы гэта тым, што яна больш пашыраная.

Сваякі расстраляных пад Воршай лічаць, што ўсталяваньне шыльды — гэта крок да прызнаньня факту сталінскіх рэпрэсій. Хоць падобныя факты ў сучаснай Беларусі найчасьцей замоўчваюцца — гэтак не прызнаным уладамі застаецца месца масавых расстрэлаў каля вёскі Хайсы пад Віцебскам. Але некаторых абурае «безаблічнасьць» надпісу, зь якога немагчыма зразумець, пра які «смутак» і пра якую «памяць» у ім ідзе гаворка.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?18

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові10

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй5

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта49

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?7

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?18

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць