Афіша77

Драму «Жонка наглядчыка заапарка» пакажуць у беларускай агучцы ў Мінску і Брэсце

«Беларускія ўікенды» сумесна з velcom прэзентуюць фільм «Жонка наглядчыка заапарка» ў беларускай агучцы. Прэм’ера з удзелам амбасадараў Польшчы і Ізраіля адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры velcom cinema.

«Жонка наглядчыка заапарка» — драма 2017 года, заснаваная на сапраўдных падзеях гісторыі сям’і Жабінскіх: наглядчыка Варшаўскага заапарка Яна і яго жонкі Антаніны, якія ў гады ваеннага ліхалецця выратавалі ад смерці сотні габрэяў Варшаўскага гета, за што былі прызнаныя Праведнікамі народаў свету. Галоўныя ролі ў ёй выканалі Джэсіка Чэстэйн, Ёхан Хэлдэнберг, Даніэль Бруль.

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску. Ролі агучвалі актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха. Прэм’ера адбудзецца 7 снежня а 19:00 у кінатэатры velcom cinema, 8, 9 і 10 снежня паказы пройдуць у кінатэатры «Масква». Паказ фільма таксама плануецца 13 снежня ў Брэсце ў кінатэатры «Беларусь».

Набыць квіткі можна у касах кінатэатраў, а таксама на сайце kino.bycard.by

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць